wd wp Пошук:

Артабаз I

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Артабаз. Артабаз I (па-эламску: Irdumasda, стар.-перс.: Artavazdâ; ? — пасля 449 да н.э.) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Персідскай імперыі. Першы прадстаўнік роду Фарнакідаў, адгалінавання каралеўскага роду Ахеменідаў, сын Фарнака.

Некаторыя з даследчыкаў асацыююць яго з узгаданым у персепальскіх таблічак Артабазам, сатрапам Макі (цяпер Аман). Удзельнічаў у 480 да н.э. — 479 да н.э. у выправе Ксеркса І на Грэцыю, камандаваў горнымі лучнікамі з Харэзма і Парфіі. Знаходзіўся ў падначаленні ў Мардонія. Быў пасланы ў Халкідыку, каб захапіць грэчаскі горад Патыдэя, але не здолеў гэтага зрабіць. Падчас бітвы пры Плятэях у 479 да н.э. камандаваў персідскім рэзервам, уратаваў войска ад знішчэння, за што быў вельмі шанаваны.

У 477 да н.э. прызначаны сатрапам Фрыгіі. Магчыма, вёў перамовы з саюзніцкім спартанскім каралевічам Паўсаніям. У 455 да н.э. яго сын Фарнабаз I змяніў Артабаза на пасадзе сатрапа Фрыгіі. Верагодна, быў удзельнікам вайны з афінцамі за Кіпр і Егіпет, вёў з імі перамовы ў 450 да н.э.

Зноскі

Папярэднік:
Мегабат
Сатрап фрыгійскі
477 да н.э.455 да н.э.?
Пераемнік:
Фарнабаз I

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Постаці Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Сатрапы фрыгійскія
Катэгорыя·Памерлі ў V стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Нарадзіліся ў VI стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дынастыя Фарнакідаў