wd wp Пошук:

Арсеній Андрэевіч Закрэўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Закрэўскі.

Арсеній Андрэевіч Закрэўскі (13 (24) верасня 1786 (1783?), сяло Бернікава, Зубцоўскі павет, Цвярская губерня, Расійская імперыя — 11 (23) студзеня 1865, Фларэнцыя, Італія) — вайсковы і дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі.

Біяграфія

У 1802 годзе скончыў Гродзенскі кадэцкі корпус. Удзельнічаў у войнах з Францыяй (1805, 18061807, 18121815), Швецыяй (18081809) і Турцыяй (18061811). У бітве пры Аўстэрліцы выратаваў ад палону камандзіра палка генерала М. М. Каменскага, пасля чаго стаў яго ад’ютантам.

Вызначыўся ў бітве пры Прэйсіш-Эйлаў, атрымаўшы залатую шпагу «За адвагу». Падчас руска-швецкай вайны прымаў удзел у бітвах у возера Куартане, пры Аравайсе і інш. Пасля прызначэння Каменскага галоўнакамандуючым рускім войскам у Малдавіі ў сакавіку 1810 г. Закрэўскі быў прызначаны начальнікам яго паходнай канцылярыі. Удзельнічаў у бітвах пры Баціне, у штурме Рушчука, двойчы быў паранены і двойчы кантужаны. 22 верасня (4 кастрычніка) 1811 узнагароджаны ордэнам Св. Георгія 4-га класа № 1009.

У маі 1811 г. цяжка хворы Каменскі пакінуў армію, і Закрэўскі (ужо ў чыне маёра) суправаджаў начальніка ў Адэсу, дзе той памёр. Перад смерцю Каменскі перадаў ад’ютанту дакументы для перадачы імператару, і Закрэўскі, пахаваўшы генерала, паехаў у Пецярбург.

У снежні 1811 г. пасля аўдыенцыі ў Аляксандра I ён быў прызначаны ад’ютантам генерала М. Б. Барклая дэ Толі. У лютым 1812 г. узведзены ў палкоўнікі Праабражэнскага палка і прызначаны начальнікам Асобнай канцылярыі вайсковага міністра — па сутнасці, кіраўніком рускай ваеннай выведкі і контрвыведкі. Падчас Айчыннай вайны адрозніўся ў баях пад Віцебскам, Смаленскам, пры Валуцінай гары, у Барадзінскай бітве. З снежня 1812 г. — флігель-ад’ютант, з восені 1813 г. — генерал. Удзельнічаў у замежных паходах Расійскай арміі, быў пры Барклаі дэ Толі і пры Аляксандры I.

У 18151823 гадах займаў пост дзяжурнага генерала Галоўнага штаба. У 1823 г. прызначаны генерал-губернатарам Фінляндыі. З 1828 па 1832 — міністр унутраных спраў Расіі, кіраваў ліквідацыяй халернай эпідэміі ў 18301831 гадах У 18481859 — ваенны губернатар Масквы. У 1861 — паехаў у Фларэнцыю, дзе і памёр.

Зноскі

  1. Закревский Арсений Андреевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Папярэднік:
Віктар Паўлавіч Качубей
Міністр унутраных спраў Расійскай імперыі
18321838
Пераемнік:
Дзмітрый Мікалаевіч Блудаў
Тэмы гэтай старонкі (38):
Катэгорыя·Военачальнікі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі ў Таскане
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага арла
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Залатога льва Насау
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 верасня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1783 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Георгія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цвярской вобласці
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
Катэгорыя·Кавалеры Аўстрыйскага ордэна Леапольда
Катэгорыя·Удзельнікі Барадзінскай бітвы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 1 ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатой зброяй «За адвагу»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 2 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1865 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Людовіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Льва і Сонца
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1786 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Зубцоўскім павеце
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
Катэгорыя·Пахаваныя ў Таскане
Катэгорыя·Памерлі ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Pour le Mérite
Катэгорыя·Дзяржаўныя дзеячы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры Ваеннага ордэна Максіміліяна Іосіфа
Катэгорыя·Памерлі 23 студзеня