wd wp Пошук:

Арсенцій Гаўрылавіч Юхнавец

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Юхнавец. Арсенцій Гаўрылавіч Юхнавец (28 ліпеня (10 жніўня) 1916, в. Бераснёўка, цяпер Докшыцкі раён, Віцебская вобласць — 20 жніўня 1944) — удзельнік польскага пахода РСЧА (1939) і Вялікай Айчыннай вайны, памочнік камандзіра ўзвода 378-га знішчальна-процітанкавага артылерыйскага палка 7-й арміі(руск.) бел. 1-га Беларускага фронту, Герой Савецкага Саюза, старшыня[1].

Біяграфія

Юхнавец, беларус па нацыянальнасці, нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Атрымаўшы толькі пачатковую адукацыю, пасля уладкаваўся трактарыстам у калгас. У рады Савецкай Арміі ўступіў ў 1938 годзе. Юхнавец прымаў удзел у вызваленні Заходняй Беларусі ў 1939 годзе[2][3][4][5][1].

У 1940 годзе працаваў трактарыстам у Бягомльскую МТС(руск.) бел.. На фронце з 1941 года (паводле іншых звестак, з лютага 1943 года[2][4]), вадзіцель, франтавы разведчык, артылерыст.

Удзельнічаў у абароне Масквы, Курскай бітве, вызваленні Беларусі і Польшчы[1]. Памочнік камандзіра ўзвода старшына А. Г. Юхнавец вызначыўся ў баях пад Брэстам, асабіста паланіўшы 27 салдат праціўніка[3][5].

Да ліпеня 1944 года быў памочнікам камандзіра ўзвода 378-га знішчальна-супрацьтанкавага артылерыйскага палка 70-й арміі 1-га Беларускага фронту. 26 ліпеня 1944 года праводзілася разведка праціўніка ў вёсцы Беразуўка (на паўночны ўсход ад горада Бела-Падляска), і старшына Юхнавец паланіў двух варожых салдат і здолеў даставіць іх у штаб палка. На наступны дзень, 27 ліпеня, старшына выйшаў на калону праціўніка і здолеў нейтралізаваць галаўную машыну, адкарэктаваўшы агонь савецкай артылерыі на сябе. Аперацыя прывяла да знішчэння 30 машын з ваеннымі грузамі і 150 ворагаў[1].

Загінуў 20 жніўня 1944 года ў баях пад Варшавай[1]. Пахаваны ў в. Множ (Польшча)[2][5][1].

25 верасня 1944 гады Юхнаўцу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Быў кандыдатам у члены КПСС[2][3][4][5].

Узнагароды

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 25.09.1944 г. За свае заслугі ў час баёў на Курскай дузе ў 1943 г. быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

Памяць

Імем А. Г. Юхнаўца названы вуліца ў Бягомлі і Докшыцах і школа ў в. Бераснёўка[1], на доме, дзе ён нарадзіўся, устаноўлена мемарыяльная дошка.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Юхновец Арсентий Гаврилович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 713-714. — 737 с.
  2. 1 2 3 4 Шкадов, 1988
  3. 1 2 3 Цярохін, 1985
  4. 1 2 3 Беларуская энцыклапедыя, 2004
  5. 1 2 3 4 Их именами названы, 1987

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі 20 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі Курскай бітвы
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Удзельнікі польскага паходу РСЧА
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 жніўня
Катэгорыя·Памерлі 2 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаўскім павеце