wd wp Пошук:

Арол-вужаед

Арол-вужаед, або крачун, або змеяед, або змяіны арол (Circaetus gallicus або Circaetus ferox) — драпежная птушка з сямейства ястрабіныя (Accipitridae) атраду сокалападобныя (Falconiformes).

Апісанне

Арол-вужаед у Францыі

Агульная даўжыня — 67-72 см, размах крылаў 160—190 см, даўжыня крыла 52-60 см. Саміцы буйнейшыя за самцоў, але пафарбаваныя аднолькава з імі. Афарбоўка спінага боку птушкі — шэра-бурая, маладыя птушкі па афарбоўцы падобныя да дарослых[1][2].

Пашырэнне

Арол-вужаед у палёце

Засяляюць зону мяшаных лясоў і лесастэп. Гняздуюць у Паўночна-Заходняй Афрыцы, у Паўднёвай і збольшага ў Цэнтральнай Еўропе, на Каўказе (за выключэннем стэпавых Перадкаўказзя і Прыкаспія(руск.) бел.), у Малой Азіі, на Блізкім Усходзе, Сярэдняй Азіі, Паўднёва-Заходняй Сібіры, у паўночнай частцы Манголіі, на поўдні да Пакістана і Індыі.

Бiятопы ў паўночнай частцы арэала — вялiкiя па плошчы старыя i вiльготныя лясы паблiзу балот і лугоў. На поўдні — сонечныя, сухія, скалістыя і пясчаныя тэрыторыі з лясамі, лесапаркамi, сухімі кустамі (напрыклад, маквісам). У гарах — да 1600—2000 м. Узімку — падножжы гор, паўпустыні, саванны і нават сельскагаспадарчыя тэрыторыі.

Асаблівасці біялогіі

Адна з самых пужлівых і недаверлівых да чалавека птушак-драпежнікаў. Паўднёвыя папуляцыi аселыя, паўночныя зiмуюць у паўночна-ўсходніх i цэнтральна-заходніх раёнах Афрыкі i ў Паўднёвай Азii (галоўным чынам на Індыйскім субкантыненце).

Харчаванне

Арол-вужаед выкормлівае птушанят у асноўным змеямі, хоць дарослыя птушкі часта сілкуюцца і іншымі паўзунамі, земнаводнымі, дробнымі звярамі і палявымі птушкамі. Сценафагія(руск.) бел. рэзка звужае арэал гнездавання гэтага віду.

Гнездаванне

Паштовая марка Азербайджана
«Арол-вужаед». О. фон Райзенталь(англ.) бел.
Circaetus gallicus

Арол-вужаед вельмі скрытны, асцярожны, маўклівы. Для гнездавання абірае аддаленыя ад чалавека ўчасткі лесу з палянамі і балотамі, зручнымі для палявання[3].

Гняздо высока на дрэвах, звычайна ў сярэдняй частцы кроны ў развiлцы галiн, на вышыні 3-7 м над зямлёй (у выключных выпадках да 25 м), толькі выпадкова на скалах або зямлі. Пабудавана з некалькiх слаёў плоска складзеных галiн, часта прасвечвае знiзу. Высцiлка адсутнiчае, але па краях гнязда ляжаць свежыя галiнкi розных памераў. Пабудаваныя гнёзды птушкі могуць выкарыстоўваць на працягу некалькіх гадоў. Часам займае гнёзды іншых птушак.

У кладцы звычайна адно белае яйка (у выключных выпадках да 2-х яек, але ў другім яйку эмбрыён заўсёды гіне, бо яго наседжванне спыняецца пасля з’яўлення птушаня з першага яйка). Наседжваюць яйкі каля 40 дзён абодва бацькі. На крыло птушаняты становяцца на 70-80-ы дзень жыцця.

Ахова

Ахоўваецца Канвенцыяй па міжнародным гандлі выміраючымі відамі дзікай фаўны і флоры (CITES) (Дадатак II), Бонскай (Дадатак II) і Бернскай (Дадатак II) канвенцыямі.

Як вельмі рэдкі, знікаючы від птушак, занесены ў Чырвоныя кнігі Беларусі[4], Расіі[5], Украіны і Балгарыі.

Ва Украіне ахоўваецца ў Палескім, Ровенскім, Крымскім прыродных запаведніках, Карпацкім біясферным запаведніку, Дзяснянска-Старагуцкім нацыянальным прыродным парку.

У культуры

У філатэліі

Выява арла-вужаеда была выкарыстана на паштовых марках Грузіі і Таджыкістана. Пошта Азербайджана выпусціла паштовы блок.

Паштовы блок Азербайджана

Зноскі

  1. Птицы Казахстана — Обыкновенный змееяд (Circaetus gallicus) (руск.)
  2. Клуб исследователей русских пернатых хищников (руск.)
  3. Галушин, В. М. — Хищные птицы леса (М., 1990)
  4. Красная книга Беларуси(недаступная спасылка) (руск.)
  5. Птицы Челябинской области, занесенные в Красную книгу РСФСР|Красная Книга Челябинской области Архівавана 23 студзеня 2007. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Птушкі Еўразіі
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Птушкі Афрыкі
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1788 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Ястрабіныя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта