У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Муці.
Арнэла Муці (італ.: Ornella Muti, сапраўднае імя Франчэска Рамана Рывелі, італ.: Francesca Romana Rivelli; 9 сакавіка 1955, Рым) — італьянская кінаактрыса. Яе бацька неапалітанец, а маці родам з Эстоніі.
Нарадзілася 9 сакавіка 1955 у Рыме, Італія. У кіно грае з 15 гадоў. У асноўным здымалася ў італьянскім кіно, але ў 1980 годзе згуляла ў брытанскім фантастычным фільме «Флэш Гордан». У 1984 году з’явілася ў фільме нямецкага кінарэжысёра Фолькера Шлендорфа «Каханне Свана» з Аленам Делонам. Муці працавала з італьянскімі рэжысёрамі Марка Ферэра і Дзіна Рызі. Арнэла Муці - пастаянная ганаровая госця Канскага кінафестывалю.