wd wp Пошук:

Армін Лашэт

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

А́рмін Ла́шэт (ням.: Armin Laschet; 18 лютага 1961)— нямецкі палітык, старшыня партыі Хрысціянска-дэмакратычны саюз Германіі (з 2021), прэм’ер-міністр зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія (2017—2021).

Біяграфія

У 18-гадовым узросце ўступіў у ХДС. У 1981 годзе скончыў школу ў сваім родным горадзе Аахен і пачаў вывучаць права ва ўніверсітэтах Мюнхена і Бона. У 1986 годзе таксама пачаў журналісцкую дзейнасць — у прыватнасці, працаваў карэспандэнтам рэдакцыі навін на баварскім тэлебачанні Bayerisches Fernsehen. У 1987 годзе здаў першы дзяржаўны юрыдычны іспыт. Праз чатыры гады ён стаў галоўным рэдактарам газеты KirchenZeitung Aachen, з 1995 па 1999 год кіраваў выдавецтвам Einhard-Verlag.

Абраны новым старшынёй нямецкай партыі Хрысціянска-дэмакратычны саюз, якая ўваходзіць у кіроўную кааліцыю, 16 студзеня 2021 года. Яго кандыдатуру падтрымалі ўдзельнікі двухдзённага партыйнага з’езда, які праходзіў у рэжыме відэаканферэнцыі[8]. Атрымаў у другім туры галасавання 521 голас супраць 426, пададзеных за кансерватара Фрыдрыха Мерца[9].

Зноскі

  1. European Commission Armin LASCHET — 1995. Праверана 14 мая 2017.
  2. 1 2 3 4 5 Armin Laschet — 1996. Праверана 14 мая 2017.
  3. LASCHET, Armin — 1952. Праверана 14 мая 2017.
  4. geni.com — 2006. — 175000000 экз.
  5. https://www.nwzonline.de/politik/personen/susanne-laschet_a_31,2,4282157801.html
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121050343 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 мая 2017.
  7. https://www.spiegel.de/politik/deutschland/armin-laschet-cdu-seine-fuenf-irrtuemer-und-die-folgen-fuer-deutschland-a-9b730413-ebe4-4f66-bac2-f82838aa0c74
  8. Ціханоўская выступіла на з’ездзе, дзе абралі магчымага пераемніка Меркель, Радыё Свабода, 17 студзеня 2021
  9. Armin Laschet: Angela Merkel loyalist, is new CDU leader(англ.) . DW (16 студзеня 2021). Праверана 16 студзеня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Члены бундэстага Германіі
Катэгорыя·Журналісты Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Кавалеры pro Merito Melitensi
Катэгорыя·Выпускнікі Бонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лютага
Катэгорыя·Члены ХДС
Катэгорыя·Дэпутаты Еўрапарламента
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ахене
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палітыкі Германіі