Армэн (Армен) Лявонавіч Тахтаджан (10 чэрвеня 1910 — 13 лістапада 2009) — расійскі (савецкі, армянскі) батанік, біёлаг-эвалюцыяніст; акадэмік Расійскай акадэміі навук, доктар біялагічных навук. Спеціяліст у галіне сістэматыкі раслін і тэорыі эвалюцыі, стваральнік новай філагенетычнай сістэмы класіфікацыі вышэйшых раслін і новай сістэмы батаніка-геаграфічнага раянавання Зямлі.
Аўтар больш дваццаці манаграфій і больш трохсот навуковых артыкулаў, прысвечаных сістэматыцы раслін, паходжанню кветкавых раслін, эвалюцыйнай марфалогіі раслін, палеабатаніцы, фларыстычнаму раянаванню.