wd wp Пошук:

Арка Тыберыя

Арка Тыберыя (лац.: Arcus Tiberius), трыўмфальная арка на Рымскім форуме, пабудаваная ў гонар вяртання рымскіх штандараў (Германікам у 15 ці 16 годзе н.э.), страчаных у бітве ў Тэўтабургскім лесе.

Арка размяшчалася на тэрыторыі паміж Храмам Сатурна і Базілікай Юлія. Яна была прысвечана Тыберыю, з прычыны таго, што ў імператарскі перыяд толькі імператар мог святкаваць трыумф, таму перамога Германіка была адзначана як трыумф Тыберыя. Вельмі мала вядома пра гэты помнік. Арка згадваецца ў літаратурных крыніцах, яе выява была высечана на рэльефе Трыўмфальнай аркі Канстанціна I. Арка, верагодна, была аднапралётнай (як пазнейшая арка Ціта) з калонамі карынфскага ордара. Падмурак аркі быў знойдзены на форуме, але цяпер яго не відаць.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Рымскі форум
Катэгорыя·Трыўмфальныя аркі
Катэгорыя·Архітэктура Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Славутасці Рыма