wd wp Пошук:

Аркадзь Фядосавіч Рылюк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рылюк. Аркадзь Фядосавіч Рылю́к[1] (21 чэрвеня 1934 г., в. Ліпнікі, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць — 2 мая 2014[2]) — беларускі хірург, вучоны, доктар медыцынскіх навук (1992), прафесар (1995).

Біяграфія

Пасля заканчэння сямігадовай школы студэнт Пінскага медыцынскага вучылішча (1950—1953 гг.). Фельчар медыцынскага ўчастка ў вёсцы Валавель Драгічынскага раёна з 1953 па 1954 год. У 1954 годзе паступіў у Мінскі медыцынскі інстытут, які скончыў з адзнакай у 1960 годзе.

Працаваў хірургам Мікашэвіцкай міжраённай бальніцы, 1960—1961 гг. З 1961 па 1968 год урач-хірург, затым загадчык хірургічнага аддзялення Лунінецкай раённай бальніцы. З 1968 па 1971 год клінічны ардынатар Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў (БелМАПА). Пасля заканчэння ардынатуры — урач-хірург Мінскай чыгуначнай бальніцы. З 1972 года асістэнт, дацэнт і прафесар Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў.

У 1974 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Трамбозы і эмбаліі пры вострым апендыцыце». У 1990 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Рэваскулярызацыя страўнікавага і кішачных трансплантатаў». З 1987 па 2014 год кіраваў курсам тапаграфічная анатомія і аператыўная хірургія кафедры тапаграфічнай анатоміі БелМАПА.

Навуковая дзейнасць

Аўтар 3 манаграфій, 4 вынаходстваў, 80 рацыяналізатарскіх прапаноў, 200 друкаваных прац па розных праблемах аператыўнай хірургіі органаў брушной поласці і таза.

Зноскі

  1. БелЭн, 2001
  2. Краязнаўства Берасцейшчыны

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Хірургі Беларусі
Катэгорыя·Хірургі СССР
Катэгорыя·Памерлі 2 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Драгічынскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак