wd wp Пошук:

Аркадзь Львовіч Бяссмертны

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бяссмертны. Аркадзь Львовіч Бяссмертны (24 красавіка (6 мая) 1893, г. п. Сураж — 3 верасня 1955) — беларускі скрыпач , дырыжор, педагог, прафесар (1946)[1]. Заслужаны артыст БССР (1939)[1].

Біяграфія

Магіла Аркадзя Бяссмертнага

Скончыў Петраградскую кансерваторыю (1917)[1]. Быў другім скрыпачом у вядомым Мекленбургскім квартэце(руск.) бел. (ад імя яго заснавальніка рускага мецэната Г. Мекленбург-Стрэліцкага(руск.) бел.).

У верасні 1915 года ў Віцебску было адчыненае аддзяленне Імператарскага расійскага музычнага таварыства. Ініцыятарамі гэтага былі акрамя Аркадзя Бяссмертнага спявак Васіль Кармілаў і піяністка Фрыда Тэйтэльбаўм-Левінсон[2].

Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў першых на Беларусі сімфанічнага аркестра і народнай кансерваторыі (1918) у Віцебску[1]. З 1924 г. — дырэктар Беларускага музычнага тэхнікума[1], з 1926 г. — скрыпач-саліст і дырыжор сімфанічнага аркестра Беларускага радыё. З 1932 г. — педагог Беларускай кансерваторыі[1]. Стваральнік і ўдзельнік (першая скрыпка) Дзяржаўнага струннага квартэта БССР (1934-41)[1].

Узнагароджаны двума ордэнамі.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Бессмертный Аркадий Львович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 57. — 737 с.
  2. Юлія Андрэева Аркестар вядомы і невядомы

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 мая
Катэгорыя·Скрыпачы СССР
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Музычныя педагогі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Суражы (Віцебскі раён)
Катэгорыя·Памерлі ў 1955 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Суражы (Бранская вобласць)
Катэгорыя·Музычныя педагогі СССР
Катэгорыя·Памерлі 3 верасня
Катэгорыя·Дырыжоры СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Скрыпачы паводле алфавіта
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Дырыжоры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1893 годзе
Катэгорыя·Дырыжоры паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Скрыпачы Беларусі