wd wp Пошук:

Аркадзь Аркадзьевіч Бабчанка

Аркадзь Аркадзьевіч Бабчанка (18 сакавіка 1977, Масква) — расійскі пісьменнік, журналіст, ваенны карэспандэнт, выдавец.

Біяграфія

У 1995 годзе прызваны ў армію, служыў на Паўночным Каўказе ў войсках сувязі, прымаў удзел у Першай чачэнскай вайне. Звольнены ў запас у 1997 годзе.

Скончыў юрыдычны факультэт Сучаснага гуманітарнага ўніверсітэта з дыпломам бакалаўра юрыспрудэнцыі па міжнародным праве.

Пасля пачатку другой чачэнскай вайны падпісаў кантракт з узброенымі сіламі Расійскай Федэрацыі і прымаў удзел у баявых дзеяннях. Служыў сувязістам, пасля ў мотастралковых войсках, пасля камандзірам разліку ў гранатамётным узводзе.

У 2000 годзе звольнены ў запас у званні гвардыі старшыны.

У тым самым годзе заняўся журналістыкай. Быў карэспандэнтам «Новай газеты», пазней — ваенным карэспандэнтам падчас вайны ў Паўднёвай Асеціі ў 2008 годзе.

У сакавіку 2012 года супраць Бабчанкі была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 212 Крымінальнага кодэксу Расійскай Федэрацыі (заклікі да масавых беспарадкаў) у сувязі з публікацыяй запіса аб магчымай тактыцы «за сумленныя выбары»[2].

Выдавец часопіса «Искусство войны»[3].

У 2017 годзе Бабчанка пакінуў Расію. У снежні 2016 года ён адмовіўся выказваць спачуванні родным і блізкім загінулых пры крушэнні самалёта Ту-154 Міністэрства абароны Расіі над Чорным морам. Ён патлумачыў гэта тым, што ахвяры авіякатастрофы, якія накіроўваліся ў Сірыю, як выказаўся журналіст, «спявалі і скакалі ў падтрымку» расійскіх уладаў. Пасля гэтага калумніст «Комсомольской правды» Анатоль Жыхароў заклікаў узбудзіць крымінальную справу ў дачыненні да Бабчанкі, а дэпутат Дзярждумы Расіі Віталь Мілонаў прыгразіў журналісту пазбаўленнем грамадзянства[4].

Жыў у Празе[5][6]. У ліпені 2017 году жыў у Ізраілі[7], са жніўня 2017 па май 2018 года ў Кіеве[8][9].

З кастрычніка 2017 па май 2018 года вёў праграму «Prime: Бабченко» на крымскататарскім украінскім тэлеканале ATR[10].

Інсцэніроўка забойства

Асноўны артыкул: Інсцэніроўка забойства Аркадзя Бабчанкі 29 мая 2018 года знаёмыя і сваякі паведамілі, што пры ўваходзе ў яго кіеўскую кватэру ў Дняпроўскім раёне невядомыя выпусцілі яму ў спіну некалькі куль, у той час як жонка Бабчанкі была ў ваннай[11][12]. Сам Бабчанка нібыта памёр у машыне хуткай дапамогі па дарозе ў бальніцу. 30 мая, выступаючы на ​​прэс-канферэнцыі, кіраўнік СБУ Васіль Грыцак заявіў аб тым, што Бабчанка жывы; па словах Грыцака, даведаўшыся пра падрыхтоўку забойства, супрацоўнікі СБУ арыштавалі меркаванага забойцу, а само забойства інсцэніравалі, каб выйсці на таго, хто замаўляў злачынства[13]. І кілер і арганізатар – украінскія грамадзяне, якіх па словах СБУ завербавалі расійскія спэцслужбы. Сам Бабчанка таксама выступіў на гэтай прэс-канфэрэнцыі. Пазней з’явіліся ролікі затрымання арганізатара і відэа перадачы грошай[14][15].

Асабістае жыццё

Жанаты, мае дачку[16].

Цытаты

" Нагадаю, што Расійская Федэрацыя акупавала 20% тэрыторыі Грузіі, якія і дагэтуль акупаваныя. Расійская Федэрацыя акупавала і анексавала Крым, акупавала Данецк. Я мяркую, што наступнай будзе Беларусь. Калі гэта атрымаецца, калі Расія далучыць, акупіруе, ці створыць нейкую саюзную дзяржаву з Беларуссю, то тады вайна ў Еўропе становіцца практычна непазбежнай. Таму, самае галоўнае, што зараз трэба зрабіць: сусветная супольнасць павінна зразумець, з кім яна мае справу, павінна дакладна ўяўляць, што сабой уяўляе пуцінская Расія.[17][18] "

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #13255304X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  2. Против журналиста Аркадия Бабченко возбуждено уголовное дело о призывах к массовым беспорядкам (нявызн.). СОВА (21 сакавіка 2012). Праверана 9 чэрвеня 2015.
  3. Искусство войны с Аркадием Бабченко. Интернет-конференция, Беломорканал, 27.03.2010}}
  4. У Кіеве застрэлілі вядомага расійскага журналіста, Радыё Свабода, 29-05-2018
  5. Arkady Babchenko. The ‘unpatriotic’ post on Facebook that meant I finally had to flee Russia(англ.) . The Guardian (24 лютага 2017). Праверана 1 сакавіка 2017.
  6. Независимый журналист Аркадий Бабченко покинул Россию (нявызн.). Эхо Москвы (21 лютага 2017). Праверана 22 лютага 2017.
  7. Бабченко послал подальше российских журналистов, подавших на него в суд (нявызн.). ReplyUa (1 чэрвеня 2017).
  8. Убийцы, оккупанты и узурпаторы (нявызн.). Обозреватель (25 жніўня 2017).
  9. Бабченко: «Открытое нападение Путина на Украину сейчас — один из наиболее вероятных сценариев» (нявызн.). Гордон (3 лістапада 2017).
  10. 27.10.17 PRIME: Бабченко (нявызн.) (недаступная спасылка). ATR (27 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2018. Праверана 1 чэрвеня 2018.
  11. У Кіеве забіты расійскі журналіст Аркадзь Бабчанка Архівавана 30 мая 2018. Intex-press 29-03-2018
  12. У Кіеве забіты расійскі журналіст Аркадзь Бабчанка, жорсткі крытык Пуціна
  13. Журналист Аркадий Бабченко жив. Его «убийство» оказалось спецоперацией СБУ Архівавана 3 снежня 2021., Intex-press 30-03-2018
  14. Украинские спецслужбы показали видео задержания заказчика «убийства» журналиста Бабченко Архівавана 1 снежня 2021. Intex-press 30-03-2018
  15. СБУ: Бабчанка жывы, арганізатара замаху затрымалі, Радыё Свабода, 30-05-2018
  16. Про «пятый пункт» и пятую колонну (нявызн.). The New Times (14 красавіка 2014).
  17. Выступление Бабченко в Совете Европы // POLITua (video) (руск.)
  18. Геббельс аплодирует: Бабченко разгромил Россию в ПАСЕ obozrevatel.com (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Журналісты Расіі
Катэгорыя·Ваенныя карэспандэнты
Катэгорыя·Удзельнікі Еўрамайдана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі Другой чачэнскай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 сакавіка
Катэгорыя·Удзельнікі Першай чачэнскай вайны