wd wp Пошук:

Аркадзь Андрэевіч Моркаўка

Аркадзь Андрэевіч Моркаўка (26 студзеня 1900, в. Зазер’е, цяпер Пухавіцкі раён — 24 красавіка 1957 Мінск) — беларускі паэт .

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка Андрэя Кандратавіча і Марыі Максімаўны (пам. 1919). Пачатковую адукацыю атрымаў у Пярэжырскай сярэдняй школе. Скончыў курсы тэлеграфістаў у Мінску (1916), працаваў тэлеграфістам на станцыі Мінск (1916—1924). Вучыўся ў Віцебскім электрамеханічным тэхнікуме (1924—1927). У 1928—1930 уваходзіў у рэдкалегію часопіса «Маладняк», у 1930 — у рэдкалегію часопіса «Полымя». Скончыў энергетычны факультэт БПІ (1934), працаваў у Мінску інжынерам на заводзе «Беларусь», у Палаце мер і вагі. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў мінскім падполлі. Пасля вайны працаваў у Палаце мер і вагі, выкладаў на энергетычным факультэце БПІ.

Творчасць

Дэбютаваў у друку вершамі ў 1922 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Дым жыцця» (1928) — адзіная прыжыццёвая кніга, пасмяротна выйшлі «Гады, як парусы» (1959), «Вершы» (1973).

Творчасць А. Моркаўкі высока ацанілі Я. Купала і Ц. Гартны. Найбольш плённы паэтычны перыяд А. Моркаўкі прыпадае на 1924—1927 гады. Друкаваўся ў многіх тагачасных перыядычных выданнях. На пачатку 1930-х гадоў адышоў ад літаратурнай дзейнасці, не публікаваўся ў перыёдыцы, пісаў «у стол».

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1957 годзе
Катэгорыя·Сябры літаратурнага аб’яднання «Маладняк»
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 24 красавіка
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Зазер’і
Катэгорыя·Паэты СССР
Катэгорыя·Віцебская філія Маладняка
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Выпускнікі Пярэжырскай сярэдняй школы імя А.Е. Гурыновіча
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 студзеня
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта