wd wp Пошук:

Арда Туран

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Туран. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Арда Туран (турэцк.: Arda Turan; нар. 30 студзеня 1987, Стамбул, Турцыя) — турэцкі футбаліст, атакуючы паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Турцыі (2006—2017). Лічыцца аднім з найлепшых футбалістаў Турцыі.

Клубная кар’ера

Арда з’яўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі «Галатасарая». Да асноўнай каманды стаў падцягвацца яшчэ ў часы працы ў клубе Георгэ Хаджы. Першы афіцыйны матч правёў у гульні на Кубак Турцыі супраць «Бурсаспора» 22 студзеня 2005 года. У 2006 годзе быў аддадзены ў арэнду ў клуб Суперлігі «Манісаспор». Напачатку сезона 2006/07 вярнуўся з арэнды і ў хуткім часе стаў іграком асновы клуба.

10 жніўня 2011 года Туран перайшоў у мадрыдскі «Атлетыка», падпісаўшы кантракт на 4 гады[3]. Сума трансферу склала 12 млн еўра, што стала самым дарагім трансферам турэцкага футбаліста[4]. Дэбютаваў за новы клуб 28 жніўня 2011 года супраць «Асасуны», выйшаўшы на замену ў другім тайме. У Лізе Еўропы дэбютаваў у стартавым складзе 15 верасня 2011 года ў матчы супраць «Сэлтыка», адзначыўся галавым пасам. У сезоне 2013/14 быў адным з асноўных ігракоў каманды, калі «Атлетыка» здолеў атрымаць перамогу ў чэмпіянаце Іспаніі і дайсці да фіналу Лігі чэмпіёнаў.

10 ліпеня 2015 года афіцыйна перайшоў у «Барселону», падпісаўшы пяцігадовы кантракт. Сума трансферу склала 34 млн еўра[5]. Пры гэтым, з-за забароны «Барселоны» на рэгістрацыю новых ігракоў Арда змог выйсці на поле толькі ў студзені 2016 года.

У сезоне 2017/18 не правёў за «Барселону» ніводнага матча, і ў студзені 2018 года быў аддадзенны ў арэнду клубу «Істанбул Башакшэхір» на 2,5 гады[6]. 4 мая 2018 года за напад на арбітра быў выдалены і неўзабаве атрымаў 16-матчавую дыскваліфікацыю, якая пазней была скарочана да 10 матчаў. У студзені 2020 года арэнда ў «Істанбуле» была датэрмінова спынена[7].

У жніўні 2020 года вярнуўся ў «Галатасарай»[8], дзе гуляў да канца сезона 2021/22. У верасні 2022 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[9].

Міжнародная кар’ера

За нацыянальную зборную Турцыі дэбютаваў у 2006 годзе. На чэмпіянаце Еўропы 2008 Арда забіў два мячы, ў тым ліку пераможны ў браму швейцарцаў.

Дасягненні

«Галатасарай»:

«Атлетыка»:

«Барселона»:

Зноскі

  1. TURAN ARDA // Base de Datos del Futbol Argentino
  2. Arda Turan // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. Arda Turan’ın Transferi Konusunda Anlaşma Sağlandı. Galatasaray.org
  4. Heavyweights keep a low profile Архівавана 18 кастрычніка 2014.. FIFA.com
  5. Туран подписал с «Барселоной» контракт на 5 лет
  6. Арда Туран перешел из «Барселоны» в «Истанбул»
  7. Туран досрочно завершил аренду в «Истанбуле». Права на него принадлежат «Барселоне»
  8. Туран продолжит карьеру в “Галатасарае”
  9. Арда Туран объявил о завершении карьеры

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Ігракі ФК Істанбул Башакшэхір
Катэгорыя·Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Галатасарай
Катэгорыя·Ігракі зборнай Турцыі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Барселона
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты Турцыі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Манісаспор
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стамбуле