wd wp Пошук:

Аранжарэйны палац

Расліны з парку Сан-Сусі ў Аранжарэйным палацы

Аранжарэйны палац (ням.: Orangerieschloss, таксама Новая аранжарэя) — будынак у стылі італьянскага рэнесансу, пабудаваны ў 1851—1864 гадах па загаду Фрыдрыха Вільгельма IV у яго рэзідэнцыі Патсдаме ля паўночнай мяжы парку Сан-Сусі. Праект Аранжарэйнага палаца быў падрыхтаваны па эскізах караля архітэктарамі Фрыдрыхам Аўгустам Шцюлерам і Людвігам Фердынандам Гесэ. У адной з залаў Аранжарэйнага палаца размясцілася маляўнічая галерэя з копіямі тварэнняў Рафаэля. Былыя гасцявыя апартаменты і памяшканні для прыслугі выкарыстоўваюцца пад музей і галоўным архівам землі Брандэнбург, а ў залах палаца праводзяць зіму кадкі з экзатычнымі раслінамі з парку Сан-Сусі. Аранжарэйны палац знаходзіцца ў распараджэнні Фонду прускіх палацаў і садоў Берліна-Брандэнбурга і з 1990 года разам з іншымі палацамі Берліна і Патсдама занесены ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Літаратура

Спасылкі

  1. 1 2 3 archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Германіі
Катэгорыя·Замкі Брандэнбурга
Катэгорыя·Палацы Патсдама
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Сады і паркі Патсдама
Катэгорыя·Збудаванні Германіі ў стылі неарэнесанс
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта