wd wp Пошук:

Аральская шамая

Аральская шамая (Chalcalburnus chalcoides aralensis) — рыба сямейства карпавых.

Характэрныя прыкметы

Рот у выглядзе касой шчыліны, накіраванай угару, ніжняя сківіца троху выдаецца наперад. Паміж брушным і анальным плаўніком кіль, не пакрыты луской толькі блізу анальнай адтуліны. Анальны плаўнік складаецца мінімум з 13 промняў. Бакавая лінія ніжэй за сярэднюю лінію цела. Жабравыя тычынкі доўгія і густыя. Лоб і спіна цёмныя з зеленаватым адценнем, бакі і бруха серабрыстыя. Плаўнікі (акрамя хваставога) ля падставы ружовыя, па краях шэрыя. Ад каспійскай шамаі адрознівацца ніжэйшым целам. Даўжыня да 29 см.

Распаўсюджанасць

Раней — Аральскае мора, цяпер сустракаецца ў нізоўях Сырдар’і, у раўнінных вадаёмах ніжняга і сярэдняга цячэнняў Амудар’і, Зарафшана. У апошнія гады пранікла праз каналы у сярэдняе цячэнне Сырдар’і і Кашкадар’і[1].

Лад жыцця

Жыве і нерастуе ў моры. Палавой сталасці самцы дасягаюць ва ўзросце 2-5 гадоў пры даўжыні цела 15 см, а саміцы — ад 2 да 6 гадоў пры даўжыні 17 см. Нераст у прыбярэжных зонах, звычайна на камяністым грунце, радзей на пясчаным, часам ікры прыклейваецца да каранёў плывучых курцін трыснёга. Асобіны, якія скончылі нераст, заходзяць у адкрытае мора і інтэнсіўна харчуюцца бакаплавамі і кукалкамі матыля. Ноччу шамая прабывае ў верхніх пластах вады, днём спускаецца на глыбіню.

Гаспадарчае значэнне

Раней — невялікае, лавілі шамаю невадамі, сеткамі[2].. Пазней стала каштоўнай прамысловай рыбай. У раўнінных вадасховішчах мае мясцовае прамысловае значэнне[3].

Зноскі

  1. http://uznix.narod.ru/sci/fkey/chalcal.html
  2. В.Д. Лебедев, В.Д. Спановская, К.А. Савваитова, Л.И. Соколов, Е.А. Цепкин. Рыбы СССР. Под ред. Г.В. Никольского и В.А. Григораш. - М., изд-во “Мысль”, 1969 - 447 с.
  3. Гл. № 1

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Карпавыя
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: таксон)