Аральская шамая (Chalcalburnus chalcoides aralensis) — рыба сямейства карпавых.
Рот у выглядзе касой шчыліны, накіраванай угару, ніжняя сківіца троху выдаецца наперад. Паміж брушным і анальным плаўніком кіль, не пакрыты луской толькі блізу анальнай адтуліны. Анальны плаўнік складаецца мінімум з 13 промняў. Бакавая лінія ніжэй за сярэднюю лінію цела. Жабравыя тычынкі доўгія і густыя. Лоб і спіна цёмныя з зеленаватым адценнем, бакі і бруха серабрыстыя. Плаўнікі (акрамя хваставога) ля падставы ружовыя, па краях шэрыя. Ад каспійскай шамаі адрознівацца ніжэйшым целам. Даўжыня да 29 см.
Раней — Аральскае мора, цяпер сустракаецца ў нізоўях Сырдар’і, у раўнінных вадаёмах ніжняга і сярэдняга цячэнняў Амудар’і, Зарафшана. У апошнія гады пранікла праз каналы у сярэдняе цячэнне Сырдар’і і Кашкадар’і[1].
Жыве і нерастуе ў моры. Палавой сталасці самцы дасягаюць ва ўзросце 2-5 гадоў пры даўжыні цела 15 см, а саміцы — ад 2 да 6 гадоў пры даўжыні 17 см. Нераст у прыбярэжных зонах, звычайна на камяністым грунце, радзей на пясчаным, часам ікры прыклейваецца да каранёў плывучых курцін трыснёга. Асобіны, якія скончылі нераст, заходзяць у адкрытае мора і інтэнсіўна харчуюцца бакаплавамі і кукалкамі матыля. Ноччу шамая прабывае ў верхніх пластах вады, днём спускаецца на глыбіню.
Раней — невялікае, лавілі шамаю невадамі, сеткамі[2].. Пазней стала каштоўнай прамысловай рыбай. У раўнінных вадасховішчах мае мясцовае прамысловае значэнне[3].