wd wp Пошук:

Арагонскі крыжовы паход

Арагонскі Крыжовы паход ці Крыжовы паход супраць Арагона з’яўляўся часткай вайны Сіцылійскай вячэрні, якая была абвешчана Папам Марцінам IV супраць караля Арагона, Педра III Вялікага ў 1284 годзе і працягваўся да 1285 года. З-за папярэдніх перамог Педра на Сіцыліі, Папа абвясціў крыжовы паход супраць яго і афіцыйна зрынуў яго як караля, на падставе таго, што Сіцылія была ўладаннем Папы: дзядуля Педра і яго цёзка, Педра II аддаў каралеўства ў валоданне Святога Прастола. Марцін падарыў яго Карлу, графу дэ Валуа, сыну французскага караля, Філіпу III Смелага і пляменніку Педра III.

Канфлікт хутка перарос у грамадзянскую вайну, калі брат Педра Хаймэ II, далучыўся да французаў. Хаймэ таксама атрымаў у спадчыну Графства Русільён і такім чынам стаў панаваць над дзвюма дзяржавамі: Францыяй і Арагонам. З-за таго, што Педра быў малодшым сынам, ён не атрымаў у спадчыну прастол, таму ён адыграўся на Хаймэ за гэта ў крыжовым паходзе.

У 1284 годзе першыя французскія арміі пад правадырствам Філіпа і Карла ўварваліся ў Русільён. Гэта было 16000 кавалерыстаў, 17000 лучнікаў і 100000 пехацінцаў са 100 караблямі ў французскіх портах. Хоць у іх была падтрымка Хаймэ, мясцовае насельніцтва паўстала супраць іх. Горад Эльн доблесна абараняў так званы Бастард Русільёнскі (фр.: Bâtard de Roussillon) — Нунья Санчэс, пазашлюбны сын апошняга графа Русільёна ў 1212—1242 гадах. Урэшце, ён прайграў і сабор быў спалены, нягледзячы на прысутнасць папскага легата, у той час як усё насельніцтва забілі, яго пакінулі ў жывых. Ён паспяхова дамовіўся аб капітуляцыі і суправаджаў каралеўскія войскі ў якасці вязня.

У 1285 годзе Філіп III Смелы спрабаваў замацаваць сваё становішча ў Жыроне, аблажыўшы яе. Супраціўленне было моцным, але горад быў узяты. Карл быў каранаваны там жа, але без кароны. 28 красавіка кардынал Жан Шале ўсклаў сваю шапку на галаву караля. У ёй Карл выглядаў смешна, таму яго груба далі мянушку «кароль шапкі» (фр.: roi du chapeau).

Французы неўзабаве пацярпелі паражэнне ад рук Руджэра Лаўрыа, адмірала Педра III. Французская флатылія была разбіта і знішчана ў бітве каля вострава Лес-Фармігес. У лагеры французаў пачалася эпідэміяй дызентэрыі. Філіп таксама заразіўся. Спадчыннік французскага трона, Філіп, адкрыта вёў перамовы з Педра для таго, каб каралеўская сям’я магла свабодна перайсці праз Пірэнеі. Але ў просьбе было адмоўлена, і яны былі разбіты ў бітве каля перавала Панісар. Кароль Францыі памёр сваёй смерцю ў Перпіньяне і быў пахаваны ў Нарбоне. Педра пражыў ненашмат даўжэй.

Паводле меркавання гісторыка Х. Дж. Чэйтара Арагонскі крыжовы паход быў «самым несправядлівым, непатрэбным і згубным прадпрыемствам, калі-небудзь прадпрынятым Капетынгскай манархіяй». У. К. Джордан асудзіў пазіцыю Філіпа ў дазволе Папе ўмешвацца ў знешняю французскую палітыку ў яго дзяржаве: для атрымання велізарнай выгады Еўропы. Крыжовы паход на Францыю быў малаважным, але Маёрка знікла як незалежная дзяржава. Сын Педра, Альфонса III далучыў Маёрку, Івісу і Мінорку пасля. У 1295 годзе паводле Дагаворд Ананьі астравы вярнуліся Хаймэ і паводле Дагавора Тараскона ў 1291 годзе Арагон афіцыйна вярнуўся Альфонсу, і ён адмяніў забарону на царкву.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Войны Францыі
Катэгорыя·Войны XIII стагоддзя
Катэгорыя·1285 год у Еўропе
Катэгорыя·Войны Іспаніі
Катэгорыя·XIII стагоддзе ў Іспаніі
Катэгорыя·Крыжовыя паходы
Катэгорыя·1284 год у Еўропе
Катэгорыя·Канфлікты 1284 года
Катэгорыя·Канфлікты 1285 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі