wd wp Пошук:

Апіс

Апіс (ст. грэч. Άπις, егіп. Hapi) — у егіпецкай міфалогіі бог урадлівасці ў абліччы быка.

Узнікненне і фарміраванне культу

Культ Апіса сфарміраваўся яшчэ да ўзнікнення егіпецкай дзяржаўнасці, магчыма ў перыяд першабытнага татэмізму. Магчыма, ён паходзіць ад вобразу святого быка, апякуна ўрадлівасці, які ушаноўваўся амаль ва ўсім Міжземнамор’і. Егіпцяне звязвалі яго з іншым богам урадлівасці — Асірысам, — і, апасрэдна, з культам памерлых. На саркафагах нярэдка можна бачыць выяву бягучага Апіса з муміяй на спіне. Такое спалучэнне не здзіўляе, бо багі мёртвых наогул нярэдка лічыліся ў старажытных культурах багамі ўраджаю — абодва культы звязаныя з зямлёю, падземным сусветам.

Першапачаткова Апіс ушаноўваўся як увасабленне бога Птаха, бога горада Мемфіса, і называўся Ка Птах («Бык Птаха»). Бык, якога трымалі пры храме, лічыўся фізічным увасабленнем бога Апіса. Калі гэты бык паміраў, сутнасць бога перасялялася ў новага быка.

Паводле Манефона, культ Апіса існаваў ужо пры першай дынастыі, пры цары Каехе (кал 3600 да н.э.) адначасова з культам Мневіса ў Геліопалі і Мендэскага казла. Другая дынастыя мела рэзідэнцыю ў Мемфісе, але сама была родам з верхнеегіпецкага Фіса, дзе панаваў культ Асірыса. Таму Апіс доўгі час лічыўся толькі жывым сімвалам Асірыса; сам жа Асірыс называўся «быком пекла»; па гэтай прычыне Плутарх называе Апіса духоўным увасабленнем Асірыса. Дзеля народа ж Апіс быў, калі верыць Страбону, «самім богам» — значыць, тым жа самым, што і Асірыс. Як і Асірыс, Апіс быў звязаны з культам Нілу: на гэта указвае нават егіпецкае імя «боства» — Хапі, бо адпаведны яму іерогліф азначае таксама і «Ніл».

У некаторых раёнах Егіпта лічылася, што багіня неба Нут кожны дзень прымала аблічча каровы і народжвала цяля, якое за дзень сталела, ператваралася ў быка, а ўвечар рабілася мужам багіні.

Утрыманне святога быка пры храме

Зямным увасабленнем Апіса лічыўся бык, які жыў пры храме. Эліан называе 29 прыкмет, па якіх абіралі цяля ў якасці кандыдата на ролю сакральнай жывёліны. Усе гэтыя рысы так ці інакш сімвалізавалі ў свядомасці тагачаснага чалавека сувязь з ракой Ніл. Па Герадоту, бык павінны быць чорнай афарбоўкі, з белымі знакамі на ілбу. Нараджэнне такогя цяляці было вялікім святам дзеля ўсёй краіны. Знойдзенага Апіса прыводзілі ў Нікопаль, дзе адкомрлівалі 40 дзён. Карова, якая нарадзіла «Апіса», таксама ўшаноўвалася і трымалася ў асабістым будынку. Першапачоткова Апіса трымалі ў храме Птаха ў Мемфісе. Па яго паводзінах жрацы прадказвалі будучыню. Рытуальны бег Апіса па полю, як лічылася, апладняў зямлю. Смерць такога быка была лічылася вялікай трагедыяй, і з памерлай скацінай абыходзіліся як з чалавекам: яго бальзамавалі, муміфіцыравалі і хавалі ў склепе Серапеўме каля Мемфіса, а унутраныя органы складалі ў спецыяльныя сасуды — канопы. Адзін гранітны саркафаг дасягаў масы 80 тон. Амаль усе пахаванні сакральных быкоў былі разрабаваныя ў старажытнасці, акрамя аднаго. У гонар Апіса будаваліся таксама статуі ў выглядзе быка з сонечным дыскам на галаве.

Аднак пражыць больш за 25 гадоў Апісу не давалі: калі гэты тэрмін праходзіў, быка ў пэўнага месца скідвалі ў Ніл. Тэрмін жыцця адпавядаў вялікаму месяцаваму цыклу: праз кожныя 25 гадоў вядомыя фазы месяцу траплялі на адныя і тыя ж дні.

У Геліопалі таксама утрымліваўся святы бык Мневіс. Апіс лічыўся быком месяцу, а Мневіс — быком сонца, таму першы часта называўся «сынам» другога. Калі верыць Плутарху, бог Апіс нарадзіўся ад промня месяцу.

Існуе легенда аб тым, як пярсідскі цар Камбіз II, захапіўшы Егіпет, забіў сакральнага быка Апіса. Потым ад яго мяча адваліўся клінок і параніў нагу цара. Ад гэтай раны Камбіз памёр. Археялагічныя распопкі ў Мемфісе не падцвярджаюць гэтую легенду.

Элінізацыя культу

Грэка-егіпецкі бог Серапіс, у які ператварыўся культ Апіса і Асірыса ў Эліністычны перыяд. Бюст з Ватыканскага Музею.

У эліністычны перыяд, калі старажытнагрэчаская культура распаўсюдзілася амаль на ўсе народны МІжземнамор’я, а ў Егіпце кіравала грэчаская дынастыя Пталемеяў, культ Апіса зліўся з культам Асірыса, на яго напластаваліся элементы антычнай рэлігіі, і ўтварылася боства Серапіс. Пталемеі ўключылі яго ў шэраг багоў Сінопа, прычым многія егіпецкія жрацы супраціўляліся асіміляцыі іх старажытнай рэлігіі.

У антычнай міфалогіі

Старажытныя грэкі ўласнымі міфамі тлумачылі паходжанне іншаземных багоў, у тым ліку егіпецкіх. Яны лічылі, што егіпецкай багіняй Ісідай стала Іо, закаханая бога Зеўса, а бог Апіс — гэта Эпаф, якога яна нарадзіла ад грамавержца[1].

Спасылкі

Зноскі

  1. Эпаф (рус)
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старажытнаегіпецкія багі
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Егіпецкая міфалогія