Аптычны рэзанатар — сістэма люстраных адбівальных паверхняў, у якой узбуджаюцца(руск.) бел. і падтрымліваюцца стаячыя ці бягучыя(руск.) бел. электрамагнітныя хвалі аптычнага дыяпазону. У адрозненне ад аб’ёмнага рэзанатара(руск.) бел. аптычны з’яўляецца адкрытым (няма бакавых сценак). Аптычны рэзанатар — адзін з важнейшых элементаў лазера. Асноўная характарыстыка аптычнага рэзанатара — дыхтоўнасць(руск.) бел. (вызначае страты светлавой энергіі(руск.) бел. і характарызуе рэзанансныя ўласцівасці).
Прасцейшы аптычны рэзанатар — інтэрферометр Фабры—Перо(руск.) бел., які складаецца з 2 плоскіх строга паралельных(руск.) бел. люстэркаў, што знаходзяцца на адлегласці L, значна большай за даўжыню хвалі λ. Калі паміж люстэркамі ўздоўж восі рэзанатара распаўсюджваецца плоская светлавая хваля, то ў выніку адбіцця(руск.) бел. ад люстэркаў і інтэрферэнцыі адбітых хваляў(руск.) бел. утвараецца стаячая хваля. Умова рэзанансу: L = q⋅λ/2, дзе q — падоўжны індэкс ваганняў (колькасць паўхваляў, што ўкладаюцца ўздоўж восі аптычны рэзанатар). У лазернай тэхніцы выкарыстоўваюцца канфакальныя рэзанатары, утвораныя сферычнымі люстэркамі(руск.) бел., якія разнесены на адлегласць, роўную радыусу іх крывізны, а таксама кальцавыя аптычныя рэзанатары, што складаюцца з 3 і болей плоскіх або сферычных люстэркаў. У аптычным рэзанатары са сферычнымі люстэркамі ўзбуджаюцца таксама незалежныя бягучыя насустрач адна адной хвалі.