wd wp Пошук:

Апорная рыфма

Апо́рная ры́фма — рыфма, у якой супадаюць націскныя, г. зв. апорныя, склады (пераднаціскны зычны і націскны галосны), у той час як паслянаціскныя склады не супадаюць. Ужываўся гэты від рыфмы даволі шырока яшчэ ў беларускім фальклоры:

Ой, брат не брат — татарын: Прадаў сястрыньку за талер. Асаблівае пашырэнне апорная рыфма набыла ў сучаснай паэзіі:

З палёгкай тузануўся поезд і стаў… Я выйшаў на перон. Блішчалі рэйкі, нібы полаз блішчыць зімоваю парой. (А. Вярцінскі «Начны бераг») Вельмі часта сугучнасць апорных націскных складоў узбагачаецца за кошт супадзення асобных паслянаціскных і пераднаціскных гукаў. Такія ўзбагачаныя апорныя рыфмы гучаць выразна, своеасабліва:

А мой певень гаспадар Ды ўсіх курэй распрадаў. (Народная песня) Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Рыфма і фоніка