wd wp Пошук:

Апольскі ўніверсітэт

Апольскі ўніверсітэт (польск.: Uniwersytet Opolski) — вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Аполе ў Польшчы.

Агульная характарыстыка

Апольскі ўніверсітэт — адзін з васямнаццаці дзяржаўных класічных універсітэтаў у Польшчы, які базуецца ў горадзе Аполе. Быў утвораны ў 1994 годзе ў выніку аб’яднання Вышэйшай педагагічнай школы імя Сілезскіх паўстанцаў (заснавана ў 1950 годзе ва Уроцлаве і пераведзена ў 1954 годзе ў Аполе) і апольскага філіяла Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта (размяшчаўся ў Нысе), заснаванага на шматгадовым вопыце Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Нысе, дзе працавалі навуковыя кадры былога багаслоўскага факультэта Універсітэта Яна Казіміра ў Львове. Універсітэт выводзіць свае традыцыі са спробы ў XVI стагоддзі стварыць Пястаўскі ўніверсітэт у Бжэгу князем Ежы II і ў Нысе ў XVII стагоддзі ўроцлаўскім біскупам Карлам Габсбургам.

Навучанне студэнтаў вядзецца на 47 асноўных кірунках стацыянарнай і завочнай форм навучання. На працягу апошніх гадоў універсітэт з’яўляецца міждысцыплінарнай научальнай установай з перавагай гуманітарных спецыяльнасцей. У яго складзе дзейнічае 12 факультэтаў, 20 інстытутаў і 12 міжвузаўскіх падраздзяленняў.

Установа мае 771 навукова-метадычных супрацоўнікаў (з іх 60 — на пасадзе прафесара звычайнага, 155 — на пасадзе прафесара надзвычайнага, 387 — на пасадзе ад’юнкта, 80 — на пасадзе асістэнта, 84 — на пасадзе старшага выкладчыка і 5 выкладчыкаў). З пункту гледжання атрыманых навуковых ступеняў ва ўніверсітэце працавалі: 87 прафесараў, 165 хабілітаваных дактароў і 350 дактароў філасофіі.

Структура

Факультэты

Інстытуты

Зноскі

  1. https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/82d9ae49-c04f-4383-a846-9f1091a57cfa Праверана 17 верасня 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання
Катэгорыя·Аполе
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1994 годзе
Катэгорыя·Універсітэты Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·1994 год у Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу