wd wp Пошук:

Аповесць пра Таўдала

«Аповесць пра Таўдала» («Книга о Таудале—рыцери») — помнік беларускай перакладной літаратуы XVI стагоддзя, твор царкоўна-рэлігійнага характару.

Аснову сюжэту складае апісанне незвычайнага падарожжа па замагільным свеце душы рыцара Таўдала, які ад моцнага перапою часова страціў прытомнасць. Уражаны пакутамі грэшнікаў у пекле, герой каецца ў грахах і вырашае жыць праведна, па хрысціянскіх запаветах. Арыгінал аповесці пад назваю «Прывіды Тундала» ўзнік у XII стагоддзі на лацінскай мове ў Ірландыі. Беларускі пераклад узыходзіць да чэшскай крыніцы. Вядомы ў адзіным спісе сярэдзіны XVI стагоддзя, які захоўваўся ў рукапісным зборніку бібліятэкі Красінскіх у Варшаве і загінуў у час Другой сусветнай вайны.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Літаратурныя творы на старабеларускай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Беларуская літаратура XVI стагоддзя
Катэгорыя·Беларуская перакладная літаратура
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара