wd wp Пошук:

Апелдорнскі тэалагічны ўніверсітэт

Апелдорнскі тэалагічны ўніверсітэт (нідэрл.: Theologische Universiteit Apeldoorn) — нідэрландская вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Апелдорн.

Агульная характарыстыка

Універсітэт — нідэрландская тэалагічная ВНУ хрысціянскай рэфармацкай (пратэстанцкай) царквы. Курс навучання доўжыцца шэсць гадоў. Першыя тры гады студэнт вучыцца на бакалаўра. Навучанне ўключае мовы грэчаскую, лацінскую мовы і біблейскі іўрыт. У наступнай трохгадовай магістарскай праграме разглядаюцца далейшыя даследаванні і спецыялізацыя. Навучанне спецыяльна накіравана на адукацыю пастараў для хрысціянскіх рэфармацкіх (пратэстанцкіх) цэркваў. Праграма навучання складаецца з такіх прадметаў, як этыка, апалагетыка, Стары і Новы Запавет, кананічныя студыі, дагматыка, царкоўная гісторыя, царкоўнае права і інш.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1894 годзе
Катэгорыя·Універсітэты Нідэрландаў
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Хрысціянскія навучальныя ўстановы
Катэгорыя·Апелдорн