wd wp Пошук:

Апеграфа

Апе́графа (Opegrapha) — род лішайнікаў сямейства рачэліевых.

Апісанне

Слаявіна ў выглядзе шараватай або матавай скарынкі, прымацаваная да субстрату гіфамі. Пладовыя целы нібы ўрэзаны ў слаявіну, авальныя ці падоўжаныя, маюць добра выяўлены край. Сумкі булавападобныя з 8 спорамі, танкасценныя. Споры падоўжаныя, да іголкападобных, прамыя або выгнутыя, папярочна-чатырохклетачныя. Водарасці размяшчаюцца хаатычна.

Пашырэнне

Пашыраны ў розных раслінна-кліматычных зонах. На Беларусі найбольш вядомыя апеграфа чорная (Opegrapha atra) і апеграфа матавая (Opegrapha diaphora). Растуць на ствалах і галінках клёна, граба, асіны, ясеня. Спараносяць у вільготны перыяд зімой і вясной.

Значэнне

Індыкатары забруджвання навакольнага асяроддзя.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Рачэліевыя