wd wp Пошук:

Аніка Фалькенгрэн

Аніка Фалькенгрэн, народжаная Болін (шведск.: Annika Falkengren (Bolin); нар. 12 красавіка 1962 года) ― шведская банкір, адна з сямі кіруючых партнёраў банка Lombard Odier & Co. Прафесійную кар’еру яна пачала ў 1987 годзе ў Skandinaviska Enskilda Banken, дзе дайшла да пасады прэзідэнта і генеральнага дырэктара ў 2005 годзе, і заставалася на ёй да 2017 года. За сваю кар’еру яна займала розныя пасады членаў савета дырэктараў і атрымлівала мноства ўзнагарод, у прыватнасці, неаднаразова была адзначана Fortune адной з самых магутных жанчын глабальнага бізнесу[2].

Ранняе жыццё і адукацыя

Аніка Фалькенгрэн нарадзілася 12 красавіка 1962 года у Бангкоку, дзе яе бацькі знаходзіліся ў якасці дыпламатаў Міністэрства замежных спраў Швецыі.[3] Нарадзіўшыся ў дыпламатычнай сям’і, яе пачатковыя гады характарызаваліся частымі пераездамі. Яна вярнулася ў Швецыю, каб вучыцца ў школе-інтэрнаце Sigtunaskolan Humanistiska Läroverket, і пасля гэтага працягвала вышэйшую адукацыю ў Стакгольмскім універсітэце, дзе ў 1987 годзе атрымала ступень бакалаўра дзелавога адміністравання і эканомікі[4][5].

Кар’ера

Фалькенгрэн прыйшла ў SEB у 1987 годзе непасрэдна з універсітэта ў рамках банкаўскай праграмы навучання выпускнікоў[6]. Гэта была першая прыступка на яе доўгай кар’еры ў SEB, за якаю яна займала розныя кіруючыя пасады і абавязкі больш за 30 гадоў, і завяршылася тым, што ў 2005 годзе яна заняла пасаду кіраўніка Банка ў якасці прэзідэнта і генеральнага дырэктара SEB, я знаходзілася на ёй да ліпеня 2017 года[7]. За ўвесь час яна паспела ўзначаліць аддзел гандлю і збыту з фіксаваным прыбыткам, аддзел гандлю і рынкаў капіталу; і аддзел карпарацый і інстытуцый, да таго, як была прызначана Саветам SEB 10 лістапада 2005 года на пасаду пераемніка Ларса Тунела, які сышоў ва Сусветны банк[8][9].

У жніўні 2017 года Аніка Фалькенгрэн далучылася да Lombard Odier у якасці кіруючага партнёра[10]. Сярод яе абавязкаў сёння ― карпаратыўная ўстойлівасць групы, сустаршынёй якой яна з’яўляецца разам са старэйшым кіруючым партнёрам групы Патрыкам Одыерам, а таксама рызыкі, маркетынг і камунікацыі[11].

Аніка Фалькенгрэн была членам саветаў і назіральных саветаў, у прыватнасці, Securitas, Munich Re, Scania і Volkswagen . Яна таксама працавала членам савета, а затым старшынёй Шведскай асацыяцыі банкіраў[12]. У цяперашні час яна з’яўляецца членам Каралеўскай шведскай акадэміі інжынерных навук і з’яўляецца членам савета Mentor і IMD Foundation[13].

Прызнанне

Шведскі дзелавы часопіс Veckans Affärer назваў яе адной з самых магутных жанчын у шведскім бізнэсе ў 2005 і 2013 гадах[14] У 2006 годзе Financial News Online паставіў яе на 68-е месца сярод «100 самых уплывовых людзей на еўрапейскіх рынках капіталу».[15]. У 2012 годзе Euro Finance Group узнагародзіла Аніку Фалькенгрэн узнагародай Еўрапейскага банкіра года[16]. Fortune неаднаразова ўваходзіў яе ў лік 10 самых магутных жанчын у сусветным бізнэсе, з’яўляючыся трэцяй па магутнасці жанчынай у Еўропе, Блізкім Усходзе і Афрыцы ў 2015 годзе[17][18].

Зноскі

  1. Annika Falkengren // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://investing.businessweek.com/research/stocks/people/person.asp?personId=20629078&ticker=SEBA:SS
  3. Annika Falkengren: banking survivor with a trader’s gut instincts(нявызн.). Праверана 14 лістапада 2019.
  4. Det stormar på nytt kring Sigtunaskolan(нявызн.). Праверана 14 лістапада 2019.
  5. Annika Falkengren: “Välj rätt företag och rätt chef”(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2019. Праверана 14 лістапада 2019.
  6. Annika Falkengren(нявызн.) (9 October 2013).
  7. Annika Falkengren steps down as SEB chief executive(нявызн.)  (16 студзеня 2017).
  8. TT. SEB-chefen rensar i lyxen(шведск.)  (2 красавіка 2012).
  9. SEB - Pressmeddelanden(нявызн.) (10 лістапада 2005).
  10. Lombard Odier Partners Trade Jobs(нявызн.). Праверана 14 лістапада 2019.
  11. Annika Falkengren: “Lombard Odier voulait bénéficier d’un point de vue extérieur”(нявызн.) . Праверана 14 лістапада 2019.
  12. Annika Falkengren B.Sc.(нявызн.). Businessweek. Праверана 4 February 2013.«Annika Falkengren B.Sc».
  13. Annika Falkengren(нявызн.). European CEO. Праверана 15 January 2013.
  14. Nr. 6 - Annika Falkengren(нявызн.).
  15. «The Financial News 100 most influential people in European capital markets Архівавана {{{2}}}.», Financial News Online, undated.
  16. Schwedin Annika Falkengren ist Europas Banker des Jahres(нявызн.).
  17. 50 Most Powerful Women in Business 2010: The Global 50 - FORTUNE(нявызн.).
  18. Annika Falkengren(нявызн.).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бангкоку
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 красавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Стакгольмскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Прадпрымальнікі паводле алфавіта