Аншар — бог, бацька Ана ў шумера-акадскай міфалогіі.
Імя Аншара і яго сястры і жонкі Кішар сустракаецца выключна ў клінапісных тэкстах пачынаючы з другой паловы 2 тысячагоддзя да н. э., у тым ліку ў шумера-акадскім эпасе аб стварэнні свету «Энума Эліш». Лічыцца, што паходзіць ад першародных пачвар. Асаблівыя функцыі і месцы ўшананвання ў Шумеры і Акадзе не выяўлены. У вавілонскай міфалогіі часцяком блытаецца з асірыйскім богам вайны Ашурам, якога перамагае Мардук. Аднак поўнага ўвасаблення Ашура не атрымаў.