wd wp Пошук:

Анцінея Рыгораўна Мурашка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мурашка. Анцінея Рыгораўна Мурашка (нар.15 кастрычніка 1924, вёска Кірава, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі мовазнавец, кандыдат філалагічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971).

Біяграфія

У 1948 годзе закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1950 года супрацоўнік Інстытута мовазнаўства АН БССР, з 1963 года дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Даследчык беларускай дыялекталогіі, пытанняў узаемадзеяння беларускай мовы са славянскімі і неславянскімі мовамі. Сааўтар «Хрэстаматыі па беларускай дыялекталогіі» (1962), «Дыялекталагічнагаатласа беларускаймовы» (ч. 1-2, 1963), «Нарысаў па беларускай дыялекталогіі» (1964), «Сучаснай рускай мовы» (ч. 1-2, 1981).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара