wd wp Пошук:

Антэ Ёзіч

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Антэ Ёзіч (харв.: Ante Jozić; нар. 16 студзеня 1967, Трыль, Сацыялістычная Рэспубліка Харватыя, Югаславія) — рымска-каталіцкі тытулярны архібіскуп Цысы, дыпламат.

Біяграфія

28 чэрвеня 1992 года атрымаў святарскае пасвячэнне. У 1995 годзе ён пачаў навучанне ў Папскай царкоўнай акадэміі. З 1999 года пачаў працаваць у дыпламатычных місіях Святога Прастола: у Апостальскай Нунцыятуры ў Індыі (1999—2003), быў сакратаром Нунцыятуры ў Расіі (2003—2009), саветнікам Нунцыятуры ў Філіпінах (з 2009 года).

2 лютага 2019 года Папа Францішак прызначыў Антэ Ёзіча Апостальскім Нунцыем у Кот-д’Івуары і тытулярным архібіскупам Цысы[1]. Ён павінен быў атрымаць біскупскае пасвячэнне ад кардынала П’етра Параліна 1 мая 2019 года, але 7 красавіка ён трапіў у дарожную аварыю і быў шпіталізаваны ў цяжкім стане[2][3]. 28 кастрычніка 2019 года Паала Борджыя быў прызначаны новым Апостальскім Нунцыем у Кот-д’Івуары.

22 студзеня 2020 года адбылася сустрэча Антэ Ёзіча з Папам Францішкам пасля якой біскупскае пасвячэнне было прызначана на 21 сакавіка 2020 года, але з-за пандэміі COVID-19 у Італіі не адбылося.

21 мая 2020 года Папа Францішак прызначыў Антэ Ёзіча Апостальскім Нунцыем у Беларусі[4][5]. 18 красавіка 2021 года падчас цэлебрацыі з нагоды 30-годдзя адраджэння структур Касцёла ў Беларусі ўпершыню служыў па-беларуску[6].

Зноскі

  1. Rinunce e nomine. press.vatican.va. Праверана 30 мая 2020.
  2. Ватиканский дипломат Анте Йозич серьезно пострадал в автомобильной катастрофе.
  3. Трагедыя ў тунэлі Святога Іллі: як ледзь не загінуў новапрызначаны Апостальскі нунцый
  4. Папа Францішак прызначыў новага Апостальскага нунцыя ў Беларусі. catholic.by. Праверана 30 мая 2020.
  5. Папа назначил апостольского нунция в Беларуси - Vatican News (руск.) . www.vaticannews.va (22 мая 2020). Праверана 30 мая 2020.
  6. У Мінску адзначылі 30-годдзе адраджэння структур Касцёла ў Беларусі. Нунцый Ёзіч упершыню служыў па-беларуску

Спасылкі

Папярэднік:
Габар Пінтэр
Апостальскі нунцый у Беларусі
21 мая 2020 — цяпер
Пераемнік:
'
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Каталіцкія біскупы Харватыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі Папскай Царкоўнай акадэміі
Катэгорыя·Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Біскупы Цысы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Спліцка-Далмацінскай жупаніі
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Апостальскія нунцыі ў Беларусі
Катэгорыя·Апостальскія нунцыі
Катэгорыя·Кот-д’Івуар