У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Куапель.
Антуан Куапель (фр.: Antoine Coypel; 11 красавіка 1661, Парыж — 7 студзеня 1722) — французскі жывапісец, малявальшчык-арнаменталіст і гравёр стылю Рэгенцтва, вядомы майстар французскай кніжнай ілюстрацыі, аўтар тэарэтычнага трактата «Эстэтыка жывапісу». Старэйшы сын жывапісца і гравёра Наэля Куапеля, адзінакроўны брат Наэля-Нікаля Куапеля і бацька Шарля Антуана Куапеля.