wd wp Пошук:

Антс Лаўтэр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лаўтэр. Антс Ла́ўтэр (эст.: Ants Lauter; 5 ліпеня 1894, с. Вескі, Рапласкі раён, Эстонія — 30 кастрычніка 1973, Талін, Эстонская ССР, СССР) — эстонскі акцёр

, тэатральны рэжысёр

, тэатральны педагог, чытальнік. Народны артыст СССР (1948).

Біяграфія

Нарадзіўся 23 чэрвеня (5 ліпеня) 1894 года ў вёсцы Вескі (цяпер у павеце Рапламаа, Эстонія). У 19081911 гадах вучыўся ў Талінскай камерцыйнай школе. У 19111913 гадах карэспандэнт-рахункавод Талінскага хімічнага завода.

У 1913 годзе дэбютаваў як акцёр у тэатры «Эстонія» ў Таліне. У 19151917 гадах служыў у Царскай арміі (радавы, затым прапаршчык) у запасных часцях і на Заходнім фронце Першай сусветнай вайны.

У 19171918 гадах акцёр рускага тэатра ў Ноўгараде. У 19181941 гадах акцёр у тэатры «Эстонія». З 1924 года здымаўся ў кіно. У 19261927 гадах таксама акцёр і рэжысёр тэатра «Эндла» ў Пярну.

Прафесійнае развіццё атрымаў у шматлікіх азнаямленчых паездках з тэатрамі за мяжой: Германія (1928—1929, 1937), Польшча (1929), СССР (1934), Швецыя, Нарвегія, Данія і Англія (усе — 1937).

У 19381941 гадах выкладаў у Эстонскай кансерваторыі. У 1941 годзе быў мабілізаваны, да снежня 1941 — рабочы саўгаса ў Іўдэлі (Свярдлоўская вобласць, Расія). У гады Вялікай Айчыннай вайны ўзначальваў драматычную групу эстонскіх мастацкіх ансамбляў, якія знаходзіліся ў эвакуацыі ў Яраслаўлі.

У 19441949 гадах яго галоўны рэжысёр і мастацкі кіраўнік тэатра «Эстонія». У 19451950 гадах тэатральным інстытуце, з 1947 года прафесар.

У 19491950 гадах дырэктар, мастацкі кіраўнік і галоўны рэжысёр, у 19501951 гадах — акцёр Эстонскага драматычнага тэатра ў Таліне. У 19511958 гадах акцёр, з 1953 па 1955 галоўны рэжысёр Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра Эстонскай ССР «Ванемуйнэ» ў Тарту. У 19581959 дырэктар, у 19601962 гадах мастацкі кансультант Тэатра оперы і балета «Эстонія», педагог студыі сцэнічнага мастацтва.

Памёр 30 кастрычніка 1973 года. Пахаваны на Лясных могілках у Таліне[4].

Творчасць

Акцёрскаму мастацтву уласціва тонкая інтэлектуальнасць, дакладнасць выяўленчых сродкаў. Сярод роляў: Хлестакоў, Гараднічы («Рэвізор» М. Гогаля), Гамлет, Атэла, Шэйлак («Гамлет», «Атэла», «Венецыянскі купец» У. Шэкспіра), Ільвес, Хайнман («Сувязь», «Няўлоўны цуд» Э. Вільдэ). Паставіў спектаклі: «Дамавік» Э. Вільдэ (1924, 1938), «Ворагі» М. Горкага (1946), «Два лагеры» А. Якабсана, «Тры сястры» А. Чэхава (абедзве 1948). Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1952.

Літаратура

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1037808630 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 мая 2014.
  2. Ants Lauter // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1037808630 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  4. Некропаль

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (40):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Эстонскай ССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1973 годзе
Катэгорыя·Постаці тэатра «Ванемуйнэ»
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 ліпеня
Катэгорыя·Акцёры СССР
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Эстляндскай губерні
Катэгорыя·Тэатральныя педагогі XX стагоддзя
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Эстонскага Чырвонага Крыжа 3 класа
Катэгорыя·Памерлі ў Таліне
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры СССР
Катэгорыя·Памерлі 30 кастрычніка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Эстоніі
Катэгорыя·Народныя артысты СССР
Катэгорыя·Тэатральныя педагогі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Народныя артысты Эстонскай ССР
Катэгорыя·Выкладчыкі Эстонскай акадэміі музыкі і тэатра
Катэгорыя·Пахаваныя на Лясных могілках Таліна
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры Эстоніі
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнай оперы «Эстонія»
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1894 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Майстры мастацкага слова
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Акцёры Эстоніі
Катэгорыя·Постаці Эстонскага драматычнага тэатра
Катэгорыя·Тэатральныя педагогі Эстоніі
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных