wd wp Пошук:

Антон Эдмундавіч Гедройц

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Гедройц.

Антон Эдмундавіч Гедройц (21 лютага 1848, в. Карвіс(літ.) бел., Вільнюскі павет — 26 кастрычніка 1909) — геолаг, даследчык Забайкалля, Амудар’і і краін Балтыі, адзін з першых супрацоўнікаў геалкама (геалагічнага камітэта)[1].

Біяграфія

Паходзіў са старажытнага роду Гедройцаў.

Скончыў Екацерынаслаўскае вышэйшае горнае вучылішча(руск.) бел. і Горную акадэмію ў Фрайбергу(руск.) бел..

Упершыню апісаў адклады мелавога, трацічнага і чацвярцічнага перыядаў у басейне Нёмана. Па даручэнні Мінералагічнага таварыства (1878) даследаваў Віленскую, Гродзенскую, Мінскую, Валынскую губерні, паўночную частку Царства Польскага, Палессе. Склаў геалагічную карту гэтых тэрыторый. Справаздача гэтых даследаванняў была апублікавана ў 18861887 гадах[2]. У 1881-84 даследаваў басейн Прыпяці, выказаў думку аб ледавіковым паходжанні покрыўных адкладаў Палесся[1].

Сапраўдны член Рускага геаграфічнага таварыства з 1880 года. На працягу многіх гадоў даследаваў Літву, Беларусь і прылеглыя раёны Польшчы. Апублікаваў у 1895 зводную працу па геалогіі дадзенага шырокага рэгіёну Балтыі.

Даследаваў даліну р. Амудар’і. У дадзеным рэгіёне вельмі важнымі з’яўляюцца яго працы па даліне Узбоя. Па меры вывучэння сярэднеазіяцкіх рэк, Гедройц адным з першых прыйшоў да высновы, што Узбой(руск.) бел. — гэта старажытнае рэчышча Аму-Дар’і, што ўпадала раней у Каспійскае мора.

У 1895-98 працаваў у складзе забайкальскай горнай партыі, пад кіраўніцтвам У. А. Обручава. Правёў геалагічныя пошукі на трасе будоўлі чыгункі ўздоўж р. Шылкі ад Нерчынска да сяла Пакроўка. Зрабіў петраграфічнае апісанне гранітаў, таналітаў(руск.) бел., парфіраў, іншых вывергнутых парод Усходняй Сібіры. У даліне р. Шылка яго асноўную ўвагу прыцягвала вывучэнне плутанічных і метамарфічных горных парод, залатаносных россыпаў і розных рудапраяўленняў — Ag-Pb, Hg, Fe, Mn, графіту. Паставіў пытанне аб дэталёвых даследаваннях і выведцы каменнавугальных радовішчаў уздоўж р. Букачача. Вывучыў і апісаў вуглякіслую мінеральную крыніцу ў даліне р. Кахталга. Устанавіў наяўнасць чатырох добра акрэсленых хрыбтоў у паўднёва-заходняй частцы Усходняга Забайкалля. Гедройц назваў іх Газімура-Ундзінскі (цяпер Газімурскі), Нерчынскі(руск.) бел., Урулюнгуе-Борзінскі (цяпер Клічкінскі(руск.) бел.) і Урулюнгуе-Аргунскі (цяпер Аргунскі). Разам з А. П. Герасімавым апісаў хрыбет(руск.) бел., названы імем Эрмана(руск.) бел.. Унёс выпраўленні і ўдакладніў карту р. Аргунь ніжэй па плыні вёскі Навацурухайтуй(руск.) бел.. Маршрут забайкальскай экспедыцыі ў працэсе даследаванняў склаў больш за 7000 вёрст.

Сачыненні

Зноскі

  1. 1 2 Гедройц Антон Эдмундович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 142. — 737 с.
  2. Algirdas Gaigalas(літ.) бел.. Antanas Giedraitis. Visuotinė lietuvių enciklopedija(руск.) бел., T. VI (Fau-Goris). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. 635 psl.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Геолагі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі ў 1909 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1848 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Геолагі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюскім раёне
Катэгорыя·Памерлі 26 кастрычніка
Катэгорыя·Выпускнікі Нацыянальнага горнага ўніверсітэта, Украіна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»