wd wp Пошук:

Антон Паўлавіч Карніцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карніцкі. Анто́н Па́ўлавіч Карні́цкі (30 снежня 1912, Адэса — 25 студзеня 1944, Слонім) — беларускі жывапісец, аўтар партрэтаў, нацюрмортаў, тэматычных карцін.

Біяграфія

Нарадзіўся 30 снежня 1912 года ў Адэсе ва Украіне, куды ў пошуках заробку выехалі яго бацькі з вёскі Любанічы, што на Наваградчыне. Паводле іншых звестак, мастак нарадзіўся ў 1913 годзе, як сцвярджае Міхась Казлоўскі ў сваёй кнізе «Галасы разбуджаных птушак». Сяргей Новік-Пяюн у часопісе «Новы шлях» за 1943 год, падпісаным крыптанімам С. Н., таксама напісаў, што «слонімскі беларускі мастак Антон Карніцкі, народжаны ў 1913 годзе, паходзіць з беднае беларускае сялянскае сям’і з Наваградчыны». Пазней Сяргей Новік-Пяюн у сваіх успамінах «Жыў не дарэмна…», напісаў, што Карніцкі нарадзіўся 30 снежня 1912 года. З ім пагаджаецца і Мікола Агафонаў, аўтар артыкула «У мастацкіх каталогах не значыцца».

У 1922 годзе сям’я Карніцкіх вярнулася на радзіму, на той час Заходнюю Беларусь у складзе Польшчы. Спачатку прыехалі ў бацькавыя Любанічы, але там доўга не затрымаліся, бо не было працы. Потым пераехалі ў Слонім, дзе знайшлі жыллё побач з горадам у Рышчыцах і дзе была сякая-такая праца. Пазней бацька ў Рышчыцах пабудаваў для сям’і невялікую хату.

Паступіў у навагрудскую польскую дзяржаўную гімназію імя Адама Міцкевіча, пасля заканчэння якой паступіў у мастацкую школу Панкевіча ў Варшаве. Пасля быў залічаны вольным слухачом Варшаўскай Акадэміі мастацтваў. З пачатка Другой сусветнай вайны вярнуўся ў Слонім. Горад ужо не быў пад Польшчай, а яго занялі войскі Чырвонай Арміі. У Варшаве засталося і загінула шмат яго твораў. Хворы на сухоты ён заставаўся ў Слоніме і пасля прыходу немцаў.

Аўтапартрэт. 1943
"

Антон Карніцкі скончыў мастацкую школу ў Варшаве. Быў апантаны мастацтвам. У Слоніме страляюць, немцы арыштоўваюць жыдоў, а яму хоць бы хны: бярэ стульчык, ідзе на сялянскі кірмаш, сядае і малюе. Немцы неяк яго арыштавалі і хацелі паслаць у лагер, як “остарбайтра”. Але мы ад Камітэту Самапомачы звярнуліся да слонімскага гэбітскамісара ў ягоную абарону і папрасілі, каб яго ніхто не чапаў і даў дазвол на маляванне. Камісар аказаўся аматарам мастацтва і даў дазвол. Але сказаў Карніцкаму, каб ён прыносіў у камісарыят свае творы для прагляду. Той прыносіў і камісар-немец лепшыя за танныя грошы ў яго купляў, а астатнія дазваляў прадаваць ці дарыць іншым людзям. Даваў яму немец і прадуктовыя карткі. Антон Карніцкі быў вельмі хворы на сухоты і хутка памёр...
Сяргей Хмара
Хмара Сяргей. Рабінавы хмель // Укл., прадм., камент. Сяргея Чыгрына. Мн., 2009. С.202

"

Падчас адной з аблаваў быў затрыманы немцамі, але дзякуючы намаганням мясцовых беларускіх актывістаў яго адпусцілі. Маляваў карціны для адміністрацыі горада ў абмен на ежу. Немцы вывезлі ў Германію 180 карцін Карніцкага, заявіўшы, што яго карціны будуць зберагацца ў Дрэздэнскай карціннай галерэі. Аднак пасля вайны іх там не было.

Памер 25 студзеня 1944 года. Пахаваны на Ружанскіх могілках у Слоніме. Цяпер творы Антона Карніцкага знаходзяцца за мяжой Беларусі і ў прыватных архівах.

Галерэя

Зноскі

  1. 1 2 3 4 (unspecified title) Праверана 5 лютага 2022.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Мастакі-пейзажысты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 25 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ад туберкулёзу
Катэгорыя·Памерлі ў Слоніме
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Адэсе
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі прыгожых мастацтваў у Варшаве
Катэгорыя·Пахаваныя на Ружанскіх могілках (Слонім)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Слоніме
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта