wd wp Пошук:

Антон Іосіфавіч Гурын

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гурын. Анто́н Іо́сіфавіч Гу́рын (15 (28) верасня 191022 кастрычніка 1962) — камандзір 1-га дывізіёна эсмінцаў эскадры Паўночнага флота, капітан 1-га рангу. Герой Савецкага Саюза (1945). Контр-адмірал (1951)[1].

Нарадзіўся 15 (28) верасня 1910 года ў вёсцы Шпількі сучаснага Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Па нацыянальнасці беларус. Скончыў 7 класаў сярэдняй школы.

У Ваенна-Марскім Флоце з 1928 года. У 1932 годзе скончыў Ваенна-марское вучылішча імя М. В. Фрунзэ, у 1935 годзе — камандны клас у навучальным атрадзе падводнага плавання Чырванасцяжнага Балтыйскага флоту. Член ВКП (б)/КПСС з 1938 года. У 1932—1938 гг. служыў на Балтыйскім, Чарнаморскім, Ціхаакіянскім і Паўночным флоце. З 1938 г. камандзір эсмінца «Грукотны» на Паўночным флоце[1].

Вялікая Айчынная вайна

Антон Іосіфавіч Гурын быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. У гады вайны камандаваў эскадраным мінаносцам «Грукотны». У 1943 годзе стаў камандзірам 1-га дывізіёна эскадраных мінаносцаў Паўночнага флоту.

Дывізіён эсмінцаў пад камандаваннем А. І. Гурына эскартаваў саюзныя палярныя канвоі, выконваў задачы па падтрымцы пазіцый сухапутных войскаў, абстрэльваў базы і вёў пошук караблёў і канвояў праціўніка. Да мая 1945 эсмінец «Грукотны» пад камандаваннем капітана Гурына зрабіў звыш ста розных баявых выхадаў у мора.

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 7595) капітану 1 рангу Гурыну Антону Іосіфавічу было прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 ліпеня 1945 года.

Пасляваенная служба

У 1948 годзе А. І. Гурын скончыў Ваенна-марскую акадэмію імя К. Я. Варашылава і затым быў прызначаны начальнікам штаба эскадры Чарнаморскага флоту. З 1951 года стаў камандуючым эскадрай Паўночнага флоту. У красавіку 1952 паніжаны ў пасадзе да камандзіра 28-й дывізіі навучальных караблёў. З 1955 года — начальнік секцыі НТК ВМФ, з 1958 года — начальнік навукова-даследчага аддзела Ваенна-марской акадэміі, з 1961 года — начальнік кафедры агульнай тактыкі ВМФ ВМА.

Памёр 22 кастрычніка 1962 у Ленінградзе. Пахаваны на Серафімаўскіх могілках Ленінграда.

Узнагароды

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Ушакова 2-й ступені (№ 146), Чырвонай Зоркі, медалямі і ордэнам ЗША «Марскі Крыж».

Зноскі

  1. 1 2 Долготович Б. Д. Адмиралы земли белорусской: биограф. справочник / Б. Д. Долготович; под. ред. А. А. Римашевского. — Мн.: Беларусь, 2009. — 98 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-01-0821-0.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 верасня
Катэгорыя·Памерлі 22 кастрычніка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1962 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзяржынскім раёне
Катэгорыя·Пахаваныя на Серафімаўскіх могілках
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ушакова
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Контр-адміралы СССР
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Выпускнікі Ваенна-марской акадэміі імя М. Г. Кузняцова
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі