wd wp Пошук:

Антоніу Гутэрыш

Антоніу Мануэ́л дэ Аліве́йра Гутэ́рыш (парт.: António Manuel de Oliveira Guterres [ɐ̃ˈtɔnju ɡuˈtɛʁɨʃ]; 30 красавіка 1949, Лісабон) — партугальскі палітык, генеральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. У мінілым займаў пасады Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (2005—2015), прэм’ер-міністра Партугаліі (1995—2002) і прэзідэнта Сацыялістычнага інтэрнацыянала (1999—2005).

Біяграфія

Антоніу Гутэрыш нарадзіўся ў Лісабоне ў 1949 годзе. Атрымаў вышэйшую адукацыю у Вышэйшым тэхнічным інстытуце, дзе потым выкладаў у 1973—1975 гадах і быў звязаны з моладзевымі каталіцкімі рухамі[8]. У 1974 годзе заняўся палітыкай, далучыўшыся да Сацыялістычнай партыі Партугаліі. У 1992 годзе стаў Генеральным сакратаром партыі, а ў 1995—2002 гадах узначальваў урад Партугаліі[9]. Падчас яго прэм’ерства адбылася Сусветная выстава ў Лісабоне (Экспа 98), Макаа быў перададзены Кітаю, а інданезійскія войскі скончылі акупацыю Партугальскага Тымора, які стаў незалежнай дзяржавай Усходні Тымор.

У 2005—2015 гадах працаваў Вярхоўным камісарам ААН па справах бежанцаў. Акрамя роднай партугальскай мовы таксама ведае іспанскую, французскую і англійскую[9].

Асабістае жыццё

У 1972 годзе Гутэрыш ажаніўся з Луізай Амеліяй Гімарайнш, якая памерла ад рака ў 1998 годзе. Ад гэтага шлюбу ў Гутэрыша засталося двое дзяцей. У 2001 годзе ажаніўся з Катарынай Маркеш дэ Алмейда Ваш Пінту, выхоўвае прыёмнага сына[9].

Зноскі

  1. 1 2 Guterres, AntónioClub of Madrid. Праверана 7 кастрычніка 2016.
  2. Who is Antonio Guterres, the next Secretary-General of the United Nations?The Daily Telegraph, 2016. Праверана 7 кастрычніка 2016.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #104951775X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. Who is Antonio Guterres? Meet the UN’s next secretary general — 2016. Праверана 7 кастрычніка 2016.
  5. BiographyGovernment of Portugal. Праверана 7 кастрычніка 2016.
  6. The EFCR CouncilECFR. Праверана 7 кастрычніка 2016.
  7. Board of trusteesFoE. Праверана 7 кастрычніка 2016.
  8. António Guterres (парт.) . infopedia.pt (10 чэрвеня 2016).
  9. 1 2 3 Новый генсек ООН: кто такой Антониу Гутерриш? (руск.) . BBC (5 кастрычніка 2016).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ацтэкскага арла
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа грэчаскага ордэна Пашаны
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 красавіка
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа французскага Ордэна «За заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Катэгорыя·Прэзідэнты Сацінтэрна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Службовыя асобы ААН
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Партугаліі
Катэгорыя·Генеральныя сакратары ААН
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа партугальскага ордэна Свабоды
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Узыходзячага сонца 1 класа
Катэгорыя·Кавалеры Ордэны Зоркі Румыніі
Катэгорыя·Лаўрэаты міжнароднай прэміі імя Карла Вялікага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лісабоне
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Паўднёвага Крыжа
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ізабелы Каталічкі з ланцугом