У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бышкоўскі. Антоній Бышкоўскі (польск.: Antoni Byszkowski, лац.: Antonius Byszkowski; 16 чэрвеня 1743[1] – 6 лютага 1809, Орша[2]) – езуіцкі святар і педагог.
Уступіў у Таварыства Ісуса 25 жніўня 1760 г[1]. Выкладаў у Магілёўскім езуіцкім калегіуме (1774–1775), прафесар філасофіі ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1776–1777)[3]. У 1782–1803 гг. быў звязаны з Аршанскім езуіцкім калегіумам, у тым ліку працаваў на падпарадкаванай калегіуму місіянерскай пляцоўцы ў маёнтку Пагост (Дзісенскі павет)[4]. 15 жніўня 1783 г. даў манаскія абяцанні. У 1803–1807 гг. – у Мсціслаўскім езуіцкім калегіуме. У 1807 г. вярнуўся ў Оршу. Яго апошняя пасада – інструктар ІІІ прабацыі (1808–1809)[3].