wd wp Пошук:

Антоній Бышкоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бышкоўскі. Антоній Бышкоўскі (польск.: Antoni Byszkowski, лац.: Antonius Byszkowski; 16 чэрвеня 1743[1]6 лютага 1809, Орша[2]) – езуіцкі святар і педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 25 жніўня 1760 г[1]. Выкладаў у Магілёўскім езуіцкім калегіуме (1774–1775), прафесар філасофіі ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1776–1777)[3]. У 1782–1803 гг. быў звязаны з Аршанскім езуіцкім калегіумам, у тым ліку працаваў на падпарадкаванай калегіуму місіянерскай пляцоўцы ў маёнтку Пагост (Дзісенскі павет)[4]. 15 жніўня 1783 г. даў манаскія абяцанні. У 1803–1807 гг. – у Мсціслаўскім езуіцкім калегіуме. У 1807 г. вярнуўся ў Оршу. Яго апошняя пасада – інструктар ІІІ прабацыі (1808–1809)[3].

Зноскі

  1. 1 2 Catalogus Personarum et Officiorum Societatis Jesu in Alba-Russia ex anno 1784 – in annum 1785.
  2. Catalogus sociorum et officiorum Societatis Jesu in Imperio Rossiaco. Ex Anno 1809, in Annum 1810. Polociae, Typis Academicis Societatis Jesu.
  3. 1 2 Catalogs SJ 1774-1829. Russiae.
  4. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 чэрвеня
Катэгорыя·Выкладчыкі Мсціслаўскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1743 годзе
Катэгорыя·Памерлі 6 лютага
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Магілёўскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выкладчыкі Аршанскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1809 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Оршы