wd wp Пошук:

Антонью Фелісьяну ды Каштылью

Анто́нью Фелісья́ну ды Кашты́лью (парт.: António Feliciano de Castilho; 28 студзеня 1800, Лісабон, Партугалія — 18 чэрвеня 1875, Лісабон, Партугалія) — партугальскі паэт-рамантык.

Біяграфія

Аслеп у 6-гадовым узросце. Вучыўся ва ўніверсітэце Каімбры. Падчас паўстання ў 1820 годзе супраць англійскай акупацыі выступіў з ананімнай драматызаванай одай «Да свабоды».

Першыя зборнікі вершаў «Лісты Эхо да Нарцыса» (парт.: Cartas de Echo e Narciso, 1821), «Вясна» (парт.: A Primavera, 1822) і іншыя створаны ў духу ідылічнай паэзіі; для паэм «Ноч у замку» (парт.: A Noite do Castello, 1836), «Рэўнасць барда» (парт.: Os Ciúmes do Bardo, 1838), зборнік вершаў «Восень» (парт.: O Outono, 1863) і інш. характэрны рамантычныя рысы. Нягледзячы на прыхільнасць да рамантызму, захоўваў у сваёй творчасці элементы класіцызму і імкнуўся да ідыліі (паэма «Каханне і меланхолія», 1828). У некалькіх паэмах апрацаваў народныя паданні і легенды. Вершам Каштылью ўласцівыя элегічныя матывы, цудоўныя апісанні прыроды.

На працягу некалькіх гадоў Каштылью выпускаў «Revista Universal Lisbonense» («Універсальны лісабонскі часопіс»), які адстойваў традыцыі рамантызму і іділічнай паэзіі XVIII ст.

Ліст Каштылью, які ўсхваляў паэму рамантыка Піньейру Шагаса за адмову ад «злобы дня», выклікаў рэзкі адказ Антэру ды Кентала і паклаў пачатак шматгадовай палеміцы, так званай каімбрскай спрэчцы, у якой паэт выступаў у абарону ўжо састарэлых прынцыпаў рамантычнага мастацтва, супраць рэалізму. У 1870 годзе атрымаў тытул віконта ды Каштылью.

Зноскі

  1. 1 2 António Feliciano de Castilho // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Antonio Feliciano de Castilho // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. António Feliciano Castilho // Brockhaus Enzyklopädie

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лісабоне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паэты XIX стагоддзя
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў Лісабоне
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1800 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 18 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1875 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Каімбрскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Паэты Партугаліі
Катэгорыя·Партугаламоўныя паэты
Катэгорыя·Асобы