wd wp Пошук:

Антанела да Месіна

Св. Себасцьян(фр.) бел.. 1476. Галерэя старых майстроў. Дрэздэн

Антане́ла да Месі́на (італ.: Antonello da Messina каля 1429/1431 — 1479) — італьянскі мастак, бачны прадстаўнік паўднёвай італьянскай школы жывапісу эпохі ранняга Адраджэння.

Настаўнік Джыралама Алібрандзі(руск.) бел., празванага «Месінскім Рафаэлем».

Біяграфія

Антанела нарадзіўся ў горадзе Месіна у Сіцыліі паміж 1429 і 1431 г. Пачатковае навучанне праходзіў у правінцыйнай школе, далёкай ад мастацкіх цэнтраў Італіі, дзе галоўнымі арыенцірамі з’яўляліся майстры Паўднёвай Францыі, Каталоніі і Нідэрландаў. Каля 1450 г. пераехаў у Неапаль. У пачатку 1450-х вучыўся ў Калантоніа(руск.) бел. — жывапісца, звязанага з нідэрландскай традыцыяй. У 1475—1476 гг. да Месіна наведаў Венецыю, дзе атрымліваў і выконваў заказы, пасябраваў з мастакамі, асабліва з Джавані Беліні, які ў вядомай меры пераняў жывапісную тэхніку да Месіна.

Сталая творчасць Антанела да Месіна ўяўляе сабой сплаў італьянскіх і нідэрландскіх элементаў. Ён адным з першых у Італіі стаў працаваць у тэхніцы чыстага алейнага жывапісу, шмат у чым запазычыўшы яе ў Ван Эйка.

Стыль мастака характарызуецца высокім узроўнем тэхнічнай віртуознасці, дбайнай прапрацоўкай дэталяў і цікавасцю да манументалізму формаў і глыбіні фону, уласцівых італьянскай школе.

На карціне «Мёртвы Хрыстос, якога падтрымліваюць анёлы» фігуры выразна вымалёўваюцца на азораным светлым фоне, дзе цьмяна адрозніваецца Месіна, родны горад мастака. Іканаграфія і эмацыйная трактоўка тэмы звязаныя з творчасцю Джавані Беліні.

Напісаныя ім у Венецыі карціны належаць да ліку лепшых. «Укрыжаванні» (1475, Антверпен) кажа пра нідэрландскую вывучку мастака.

У 1470-я значнае месца ў творчасці сталі займаць партрэты («Юнак», каля 1470; «Аўтапартрэт», каля 1473; «Мужчынскі партрэт», 1475 і іншыя), адзначаныя рысамі нідэрландскага мастацтва: цёмны нейтральны фон, дакладная перадача мімікі мадэлі. Яго партрэтнае мастацтва пакінула глыбокі след у венецыянскім жывапісе канца XV ст. — Пачатку XVI ст.

Памёр у Месіна ў 1479 годзе.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118645374 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118645374 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  3. Swartz A. da Messina Antonello — 2007.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Мастакі Італіі
Катэгорыя·Памерлі ў Венецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Мастакі Адраджэння
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Месіне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1429 годзе
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты Рэнесансу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1431 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1479 годзе