wd wp Пошук:

Анры Фантэн-Латур

Анры Фантэн-Латур (фр.: Henri Fantin-Latour; 14 студзеня 1836, Грэнобль25 жніўня 1904 г., Бурэ, Арнэ) — французскі мастак і літограф.

Мастацкую адукацыю атрымаў спачатку ў свайго бацькі Жана-Тэадора Фантэн-Латура, а затым у Орас Лекока дэ Буабадрана. З 1854 г. Фантэн-Латур вучыўся ў школе вытанчаных мастацтваў у Парыжы. У 1859 г. ён пазнаёміўся з Гюставам Курбэ, у атэлье якога ён працаваў наступныя два гады. Да 1863 г. ён належыць да ліку мастакоў, чые працы былі прадстаўлены адначасова на Парыжскім салоне і Салоне адрынутых.

Хаця яго сучаснікамі і былі імпрэсіяністамі, ён прытрымліваўся стылю, блізкага да рэалізму. Фантэн-Латур вядомы сваімі кветкавымі нацюрмортамі і групавымі партрэтамі сучасных яму парыжскіх мастакоў і пісьменнікаў, сябрамі якіх ён быў. Да іх належаць «У гонар Дэлакруа», «Атэлье ў Бацін’ёле» і «Le Coin de table». Зрабіў значны ўплыў на сімвалізм. Акрамя іншага ён таксама вядомы сваімі працамі ў літаграфіі, на якіх адлюстраваны вядомыя класічныя музыканты. У 1876 г. ён ажаніўся з мастачкай Вікторыяй Дзюбурж, пасля чаго праводзіў кожнае лета ў маёнтку сваёй жонкі ў Нармандыі, дзе і памёр у 1904 г. Фантэн-Латур пахаваны на могілках Манпарнас.

Галерэя

Зноскі

  1. Фантен-Латур Анри // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. 1 2 Bell A. Encyclopædia BritannicaEncyclopædia Britannica, Inc., 1768.
  3. 1 2 https://rkd.nl/explore/artists/27304

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1836 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Орн
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Манпарнас
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Выпускнікі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
Катэгорыя·Мастакі Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Вышэйшай нацыянальнай школы дэкаратыўнага мастацтва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі 25 жніўня
Катэгорыя·Нацюрморт
Катэгорыя·Гравёры Францыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1904 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Грэноблі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта