wd wp Пошук:

Анры Мішо

Анры Мішо (фр.: Henri Michaux; 24 мая 1899, Намюр, Бельгія — 19 кастрычніка 1984, Парыж) — французскі паэт і мастак з валонскімі, нямецкімі, іспанскімі каранямі.

У 1925 годзе, пасля пабачанай у Парыжы выстаўкі сюррэалістаў, пачаў займацца жывапісам і графікай. У 1937 годзе першая выстаўка жывапісных работ Мішо адбылася ў галерэі «Бібліятэкі Плеяды» ў Парыжы. У 1954 годзе ў якасці эксперыменту ўпершыню спрабуе мескалін, у 1956 годзе выпускае кнігу нарысаў аб эфектах наркотыкаў «Убогія цуды» з сарака васьмю ўласнымі малюнкамі. Пасля прэміі на венецыянскай Біенале 1960 года першая сусветная рэтраспектыва жывапісу і графікі Мішо адкрылася ў 1964 годзе ў амстэрдамскім музеі Стэдэлейк і жэнеўскай галерэі Мота. У далейшым рэтраспектыўныя выстаўкі не раз праходзілі ў найбуйнейшых музеях і галерэях Парыжа і Бруселя, Вены, Стакгольма і Лісабона, Нью-Ёрка, Манрэаля і Токіа.

Мішо — аўтар кнігі запісак пра Усход «Варвар у Азіі» (1933, у 1941 Борхес пераклаў яе на іспанскую), зборнікаў галюцынатарнай лірыкі і гратэскава-фантастычных вершаў у прозе «Унутраная прастора» (1944), «Жыццё ў шчылінах» (1944), «Тварам да засоваў» (1954), «Вялікія выпрабаванні духу з дадаткам незлічоных малых» (1966), эсэ пра жывапіс і мастакоў «Пераходы» (1950), зборнікаў афарызмаў «Вуглавыя апоры» (1971) і інш., многія з якіх сам ілюстраваў. Ад прысуджанай Мішо нацыянальнай прэміі Францыі па літаратуры (1964) ён адмовіўся.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Henri Michaux
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118582089 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  4. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі ў 1984 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 19 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Паэты Францыі
Катэгорыя·Мастакі Францыі XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Мастакі Бельгіі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Намюры
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паэты Бельгіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Франкамоўныя паэты