Анры Філібер Гаспар Дарсі (фр. Henry Philibert Gaspard Darcy, 10 чэрвеня 1803, Дыжон - 2 студзеня 1858, Парыж) — французскі інжынер-гідраўлік, абгрунтаваў закон Дарсі (1856), які злучае хуткасць фільтрацыі вадкасці ў порыстым асяроддзі з градыентам ціску. Імем Дарсі названая адзінка вымярэння пранікальнасці порыстага асяроддзя.
Пад кіраўніцтвам Дарсі ў г. Дыжоне была створана першая ў Еўропе сістэма гарадскіх ачышчальных збудаванняў з рознымі фільтрацыйнымі засыпаннямі. Гэта настолькі змяніла горад у лепшы бок, што ўжо на наступны дзень пасля смерці Дарсі ад пнеўманіі галоўнай плошчы горада было прысвоена яго імя.