wd wp Пошук:

Анрык Прат-дэ-ла-Рыба Сара

Анрык Прат-дэ-ла-Рыба Сара (катал.: Enric Prat de la Riba i Sarrà; 29 лістапада 1870, Кастэльтэрсоль — 4 жніўня 1917, там жа) — каталонскі палітычны і культурны дзеяч, адзін з заснавальнікаў руху каталонскіх нацыяналістаў у канцы XIX стагоддзя, публіцыст і тэарэтык каталанізму.

Біяграфія

Нарадзіўся ў заможнай сям’і. Вывучаў юрыспрудэнцыю ўва ўніверсітэтах Барселоны і Мадрыда. У 1887 годзе А. Прат паступае ў Цэнтр каталонскай адукацыі (Centre Escolar Catalanista), дзе ўпершыню было сфармулявана вызначэнне каталанізму. У 1890 годзе ён становіцца прэзідэнтам гэтай установы. У 1892 годзе ён у якасці сакратара вёў пасяджэнні, на якім была прынятая Манрэская праграма, якая заклаkf асновы для аўтаноміі Каталоніі. А. Прат быў адным з пачынальнікаў культурнага каталонскага нацыянальнага руху навесентызму.

Будучы прэзідэнтам гарадскога савета Барселоны, А. Прат ў 1907 годзе засноўвае Інстытут вывучэння Каталоніі. Роўным чынам ён быў ініцыятарам стварэння Каталонскай садружнасці, першым прэзідэнтам якой і заставаўся — з 6 красавіка 1914 года і аж да свайго скону. Каталонская садружнасць адказвала за ажыццяўленне важных будаўнічых збудаванняў, транспартных і культурных праектаў, многія з якіх захоўваюць сваё значэнне і па гэты дзень.

А. Прат-дэ-ла-Рыба з’яўляецца аўтарам шэрагу палітычных твораў, якія адыгралі немалую ролю ў абуджэнні нацыянальных пачуццяў сярод каталонцаў канца XIX — пачатку ХХ стагоддзяў.

Сачыненні (выбранае)

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France Enric Prat de la Riba // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. 1 2 Enric Prat de la Riba i Sarrà // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.
  3. 1 2 Enric Prat de la Riba i Sarrà // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 Provincial Deputation of Barcelona — 1812.
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. http://apmembres2.iec.cat/detall.aspx?pkMembrePLE=215

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Барселона
Катэгорыя·Памерлі 1 жніўня
Катэгорыя·Памерлі 4 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1870 годзе
Катэгорыя·Постаці каталонскай палітыкі
Катэгорыя·Пахаваныя на Манжуікскіх могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Барселонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Барселона
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1917 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу