wd wp Пошук:

Анжэрскі ўніверсітэт

Анжэрскі ўніверсітэт (фр.: Université d’Angers) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Анжэ.

Гісторыя

Навучальная ўстанова ў Анжэ была заснавана яшчэ ў ХІ стагоддзі. Яна атрымала статус універсітэта ў 1337 годзе. Кароль Карл V даў ёй прывілеі ў 1364 годзе, стварыўшы ўніверсітэт з факультэтамі права, медыцыны і тэалогіі. Канец Сярэднявечча стаў часам росквіту ўніверсітэта, аб чым сведчыць заснаванне ў 1432 годзе новых факультэтаў. У 1875 годзе ўніверсітэт адраджаецца як Заходні каталіцкі ўніверсітэт. У 1971 годзе ў Анжэ засноўваецца сучасны ўніверсітэт на базе ўніверсітэцкага навуковага цэнтра, тэхналагічнага ўніверсітэцкага інстытута, юрыдычнага ўніверсітэцкага каллежа, філалагічнага універсітэцкага каледжа і інш. Такім чынам, у Анжэ сёння прадстаўлены два ўніверсітэты: дзяржаўны Анжэрскі ўніверсітэт і прыватны Заходні каталіцкі ўніверсітэт.

Структура

Зноскі

  1. http://www.univ-angers.fr/fr/universite/qui-sommes-nous/quelques-chiffres.html

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Анжэ
Катэгорыя·Універсітэты Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1337 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта