wd wp Пошук:

Анжуйская галіна дому Валуа

Герб анжуйскіх герцагаў з дому Валуа

Дом Валуа-Анжу ці Малодшы Анжуйскі дом — галіна французскага каралеўскага дому Валуа, якая кіравала шэрагам уладанняў па-за межамі Францыі, уключаючы Неапалітанскае каралеўства.

Гісторыя

Бабуля французскага караля Іаана па бацькаўскай лініі — Маргарыта Анжу-Сіцылійская, атрымала ў спадчыну графствы Анжу і Мэн ад бацькі, Карла II Неапалітанскага з Анжу-Сіцылійскага дому. Яна завяшчала графства (з тых часоў герцагства) Анжу, другому сыну Іаана II — Людовіку I Анжуйскаму.

Джаванна I Неапалітанская з Анжу-Сіцылійскага дому, не маючы ўласных дзяцей, прыняла рашэнне перадаць неапалітанскую карону Людовіку ў абыход Карла з Дураца. Яна ўсынавіла Людовіка і абвясціла яго сваім спадчыннікам. Гэта паклала пачатак барацьбе за неапалітанскую карону паміж старэйшым і малодшым Анжуйскімі хатамі.

Спачатку Карл з Дураца і яго сын Уладзіслаў захавалі за сабой Неапаль, у той час як Людовік са спадчыны Джаванны далучыў да сваіх уладанняў Праванс. Пасля канфлікту Уладзіслава з папствам ён быў адлучаны ад царквы. Людовік II Анжуйскі  адправіў армію на заваяванне Паўднёвай Італіі; яго панаванне ў Неапалі працягвалася з 1389 па 1399 гг.

У 1435 годзе памерла апошняя прадстаўніца старэйшага Анжуйскага дому, Джаванна II Неапалітанская. Разам з ёй загасла дурацкая лінія старэйшага Анжуйскага дому. Перад смерцю Джаванна ўсынавіў і абвясціў сваім спадчыннікам палітычнага саюзніка — Альфонса Арагонскага. Такім чынам, у Валуа з’явіўся новы канкурэнт — Арагонская дынастыя. Пераможцам у вайне арагонскага караля з анжуйскім герцагам Рэнэ Добрым выйшаў першы. У 1442 г. ён пачаў кіраваць у Неапалі.

Апошні герцаг Анжуйскай лініі — Рэнэ Добры, герцаг Латарынгскі — сканаў у 1480 годзе, і герцагства Анжу вярнулася ў каралеўскі дамен. А калі ў 1481 годзе памёр і пляменнік Рэнэ — Карл IV Анжуйскі — усе Анжуйскія ўладанні і маёмасць разам з Правансам адышлі да французскай кароны.

Анжуйскія прэтэнзіі на Неапаль атрымалі ў спадчыну прадстаўнікі Вадэмонскай лініі Латарынгскага дому, якія паходзіла ад старэйшай дачкі герцага Рэнэ. Гэтыя прэтэнзіі былі выкарыстаны для абгрунтавання французскай экспедыцыі супраць Неапаля ў час вайны Валуа і Габсбургаў 15511559 гадоў. Аднак Франсуа, герцаг дэ Гіз пацярпеў у гэтым паходзе разгромнае паражэнне.

Генеалогія

**[Іаан II Добры](/Іаан_II,_кароль_Францыі "Іаан II, кароль Францыі")**  (1319-1364), кароль Францыі 
¦
+->**[Карл V Мудры](/Карл_V_Мудры "Карл V Мудры")**  (1338-1380), кароль Францыі 
¦  ¦
¦  L->*[Валуа](/Валуа "Валуа")*
¦
+->**[Філіп II Смелы](/Філіп_II_Смелы "Філіп II Смелы")**  (1342-1404), [герцаг Бургундыі](/Герцаг_Бургундыі "Герцаг Бургундыі")
¦  ¦
¦  L->*[Бургундская галіна дынастыі Валуа](/Бургундская_галіна_дынастыі_Валуа "Бургундская галіна дынастыі Валуа")*
¦
L->**[Людовік I Анжуйскі](/Людовік_I_Анжуйскі "Людовік I Анжуйскі")**  (1339-1384), тытулярны кароль [Неапаля](/Кароль_Неапаля "Кароль Неапаля"), граф, затым герцаг Анжу і герцаг [Турэні](/Турэнь "Турэнь"), граф [Мэна](/Графства_Мэн "Графства Мэн") і [Праванса](/Праванс "Праванс") 
   X **[Марыя дэ Блуа-Шацільён](/Марыя_дэ_Блуа-Шацільён "Марыя дэ Блуа-Шацільён")**  (1345-1404), графіня дэ Гіз
   ¦
   +>**Марыя** (1370-да 1383)
   ¦
   +>**[Людовік II Анжуйскі](/Людовік_II_Анжуйскі "Людовік II Анжуйскі")**  (1377-1417), тытулярны кароль [Неапаля](/Кароль_Неапаля "Кароль Неапаля"), герцаг Анжу, граф [Мэна](/Графства_Мэн "Графства Мэн") і [Праванса](/Праванс "Праванс")
   ¦  X **[Іаланда Арагонская](/Іаланда_Арагонская "Іаланда Арагонская")**  (1384—1443)
   ¦  ¦  
   ¦  +->**[Людовік III Анжуйскі](/Людовік_III_Анжуйскі "Людовік III Анжуйскі")**  (1403-1434), герцаг Анжу і граф [Праванса](/Праванс "Праванс")
   ¦  ¦  X **[Маргарыта Савойская](/Маргарыта_Савойская "Маргарыта Савойская")**  (1410-1479) 
   ¦  ¦   
   ¦  +->**[Марыя Анжуйская](/Марыя_Анжуйская "Марыя Анжуйская")**  (1404-1463)
   ¦  ¦  X **Карл VII**  (1403-1461), кароль Францыі
   ¦  ¦   
   ¦  +->**[Рэнэ Добры](/Рэнэ_Добры "Рэнэ Добры")**  (1409-1480), герцаг Латарынгіі, Бара і Анжу, граф Праванса
   ¦  ¦  X 1)**[Ізабела Латарынгская](/Ізабела_Латарынгская "Ізабела Латарынгская")**  (1400-1453)
   ¦  ¦  X 2)**[Жанна дэ Лаваль](/Жанна_дэ_Лаваль "Жанна дэ Лаваль")**  (1433-1498)
   ¦  ¦  ¦
   ¦  ¦  +-1>**Жан II**  (1425-1470), герцаг Латарынгіі
   ¦  ¦  ¦  X **[Марыя дэ Бурбон](/Марыя_дэ_Бурбон "Марыя дэ Бурбон")**  (1428-1448)
   ¦  ¦  ¦  ¦
   ¦  ¦  ¦  +->**Ізабела**  (1445-памерла ў дзяцінстве)
   ¦  ¦  ¦  ¦
   ¦  ¦  ¦  +->**Рэнэ**  (1446-памерла ў дзяцінстве)
   ¦  ¦  ¦  ¦
   ¦  ¦  ¦  +->**Марыя**  (1447-памерла ў дзяцінстве)
   ¦  ¦  ¦  ¦
   ¦  ¦  ¦  +->**Жанна**  (пам. 1471)
   ¦  ¦  ¦  ¦
   ¦  ¦  ¦  +->**Нікала I**  (1448—1473), герцаг Латарынгіі
   ¦  ¦  ¦  
   ¦  ¦  +-1>**Луі**  (1427—1444), маркіз Понт-а-Мусон.  
   ¦  ¦  ¦  
   ¦  ¦  +-1>**Іаланда**  (1428-1483), герцагіня Латарынгіі і Бара 
   ¦  ¦  ¦  X **[Феры II дэ Вадэмон](/Феры_II_дэ_Вадэмон "Феры II дэ Вадэмон")**  (1417-1470), граф дэ Вадэмон.
   ¦  ¦  ¦  
   ¦  ¦  +-1>**Нікала**  (1428-памёр у дзяцінстве), блізня Іаланды
   ¦  ¦  ¦  
   ¦  ¦  +-1>**[Маргарыта Анжуйская](/Маргарыта_Анжуйская "Маргарыта Анжуйская")**  (1430-1482) 
   ¦  ¦  ¦  X **Генрых VI**  (1421—1471), кароль Англіі
   ¦  ¦  ¦  
   ¦  ¦  +-1>**Карл**  (1431-1432), граф дэ Гіз    
   ¦  ¦  ¦  
   ¦  ¦  +-1>**Ізабела**  (1433-памерла ў дзяцінстве)  
   ¦  ¦  ¦  
   ¦  ¦  +-1>**Рэнэ**  (1435-памёр у дзяцінстве) 
   ¦  ¦  ¦  
   ¦  ¦  +-1>**Ганна**  (1437-памерла ў дзяцінстве)  
   ¦  ¦    
   ¦  +->**Іаланда**  (1412—1440)  
   ¦  ¦  X **[Францыск I](/Францыск_I "Францыск I")**  (1414—1450), герцаг Брэтонскі
   ¦  ¦    
   ¦  +->**Карл IV**  (1414-1472), граф Мэна і граф дэ Гіз
   ¦     X 1)**[Кабела Руфа](/Кабела_Руфа "Кабела Руфа")**  (каля 1415-1433/35)
   ¦     X 2)**[Ізабела дэ Сен-Поль](/Ізабела_дэ_Сен-Поль "Ізабела дэ Сен-Поль")**  (каля 1424-1472) 
   ¦     ¦           
   ¦     +-1>**Жан-Луі Марын** (1433-памёр у дзяцінстве) 
   ¦     ¦
   ¦     +-2>**Луіза**  (1445-1470)
   ¦     ¦  X **[Жак д'Арманьяк-Немур](/Жак_д'Арманьяк-Немур "Жак д'Арманьяк-Немур")**  (1433-1477), герцаг Немур. 
   ¦     ¦  
   ¦     +-2>**[Карл IV Анжуйскі](/Карл_IV_Анжуйскі "Карл IV Анжуйскі")**  (1446/7-1481), герцаг Анжу, граф Праванса.
   ¦     ¦  X **[Жанна Латарынгская](/Жанна_Латарынгская "Жанна Латарынгская")**  (1458-1480)
   ¦    
   +->**Карл**  (1380-1404), граф Мэн, д'Этамп і дэ Жыян.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Дынастыя Валуа-Анжу
Катэгорыя·Валуа