У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бодэн. Андрэ Бодэн (фр.: André Beaudin; 3 лютага 1895, Менсі — 6 чэрвеня 1979) — французскі жывапісец, графік і скульптар. Прадстаўнік канструктывізму.
У 1911 годзе вучыўся ў Школе дэкаратыўных мастацтваў у Парыжы, дзе сустрэўся з Хуанам Грысам, які зрабіў вялікі ўплыў на яго творчасць. Доўгі час ён заставаўся непрызнаным, і толькі пасля таго, як на яго звярнулі ўвагу за мяжой (Берн, Лондан, Нью-Ёрк), выстаўка твораў Бодэна адбылася ў Парыжы ў 1957 годзе. Яго стыль уяўляе сабой непасрэдны працяг кубізму.