wd wp Пошук:

Андрэя

Andreaea - род імхоў, адзін з двух родаў сямейства андрэевыя (Andreaeaceae) парадку андрэевыя (Andreaeales) і класу андрэевыя імхі (Andreaeopsida).

Назва

Род был названы ў гонар нямецкага фармацэўта, хіміка і натураліста Іагана Герхарда Райнгарда Андрээ(руск.) бел. (1724—1793)[1].

Апісанне і распаўсюджванне

Поўную характарыстыку сямейства гл. у артыкуле Андрэевыя Аднадомныя ці двухдомныя расліны з жорсткімі прамымі сцебламі. Лісце ўвагнутае, з тупой або завостранай верхавінай, можа несці жылку ці не мець яе; лісце вакол каробачкі буйней іншых. Каробачка даўгавата-яйкападобная, пры паспяванні рэпаецца 4-6 падоўжнымі шчылінамі, якія не даходзяць да верхавіны і аснавання.

Віды

Андрэя скальная (Andreaea rupestris)

Род уключае каля ста відаў[2]. Некаторыя з іх:

Па дадзеных В. Р. Філіна, на терыторыі былога СССР сустракаецца 15 відаў[3].

Зноскі

  1. William A. Weber. Guide to the Bryophytes of Colorado (англ.)  (Праверана 7 мая 2010)
  2. Розныя даследчыкі вылучаюць ад 70 да 120 відаў.
  3. Гл. раздзел «Літаратура»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Андрэевыя імхі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без IPNI