wd wp Пошук:

Андрэс Таранд

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Таранд.

Андрэс Таранд (эст.: Andres Tarand; 11 студзеня 1940) — эстонскі дзяржаўны дзеяч. Прэм’ер-міністр Эстоніі ў 1994—1995 гадах.

Біяграфія

Скончыў Тартускі ўніверсітэт па спецыяльнасці кліматалогія ў 1963 годзе. Пасля атрымання першай адукацыі ён працягнуў навучанне ў Тарту, атрымаўшы другую вышэйшую адукацыю па геаграфіі ў 1973 годзе. Працягваў праводзіць даследаванні ў Тарту, стаў дырэктарам па даследаваннях у 1979—1981 гадах. Быў дырэктарам Талінскага батанічнага сада ў 1988—1990 гадах. Таранд таксама быў членам парламента Эстоніі з 1992 па 2004 год. У той час двойчы працаваў міністрам навакольнага асяроддзя Эстоніі (1992—1994, 1994—1995), а таксама займаў пасаду прэм’ер-міністра. Быў абраны ў Еўрапейскі парламент у 2004 годзе.

Узнагароды

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Таліне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дзяржаўнага герба 2 класа
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белай зоркі 1 класа
Катэгорыя·Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Эстоніі
Катэгорыя·Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Тартускага ўніверсітэта