wd wp Пошук:

Андрэй Міхайлавіч Сангушка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сангушка. Андрэй Міхайлавіч Сангу́шка (? — 4 кастрычніка 1560)  — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Прадстаўнік княжацкага роду Сангушкаў герба «Пагоня», сын Міхаіла Аляксандравіча і Ганны Капачэвічаўны (Копач), унук Аляксандра Сангушкавіча. Маршалак гаспадарскі ў 15221553, спраўца Кіеўскага ваяводства ў 15401542, стараста луцкі ў 15421559. У 1508, 1512—1514 удзельнічаў у войнах з Маскоўскай дзяржавай, у 1512, 1515 — з татарамі.

Валодаў маёнткамі на Валыні, у Новагародскім ваяводстве (Дзярэчын), Гарадзенскім (Кузніца), Берасцейскім (Кусцін), Кобрынскім паветах.

Сям’я

Быў двойчы жанаты. Яго першай жонкай была з 1511 года Ганна Васілеўна Храптовіч (пам. 1545), дачка старосты ўладзімірскага Васіля Багданавіча Храптовіча, ад шлюбу з якой меў сына і дачку:

У 1546 ажаніўся другі раз з князёўнай Багданай Міхайлаўнай Мсціслаўскай (пам. 1565), дачкой удзельнага князя Міхаіла Іванавіча Мсціслаўскага і Юліяны Іванаўны Мсціслаўскай (каля 14751499). Дзеці:

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Род Сангушкаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XVI стагоддзі
Катэгорыя·Памерлі 4 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1560 годзе
Катэгорыя·Старосты луцкія
Катэгорыя·Маршалкі гаспадарскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»