wd wp Пошук:

Андрэй Мікалаевіч Янушкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Янушкевіч.

Андрэй Мікалаевіч Янушкевіч (нар. 29 красавіка 1976, Вялікая Бераставіца, Гродзенская вобласць) — беларускі гісторык, выдавец, дырэктар выдавецтва «Янушкевіч». Кандыдат гістарычных навук (2002).

Біяграфія

У 1993 годзе скончыў Абухаўскую сярэднюю школу (Гродзенскі раён). У 1998 годзе скончыў факультэт гісторыі і сацыялогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы. У 2002 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Першая Інфлянцкая вайна (1558 — 1570 гг.) і яе ўплыў на развіццё сацыяльна-палітычных працэсаў у Вялікім Княстве Літоўскім». З 2001 да 2003 года працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Аддзела гісторыі Беларусі XIII — XVIII стст. Інстытута гісторыі НАН Беларусі. У 2007 годзе выйшла яго манаграфія «Вялікае княства Літоўскае і Інфлянцкая вайна 1558 — 1570 гг.». Працаваў дацэнтам кафедры філасофіі і паліталогіі БІП — Інстытута правазнаўства.

У 2014 годзе заснаваў выдавецтва «Янушкевіч». З пачаткам палітычнага крызісу 2020 года ў Беларусі, пачаўся пераслед беларускай культуры рэжымам Лукашэнкі, пад які патрапіла таксама і выдавецтва «Янушкевіч». 16 траўня 2022 года выдавецтва «Янушкевіч» адкрыла ўласную кнігарню «Кнігаўка» ў Мінску па вуліцы Змітрака Бядулі, 6. У гэты ж дзень у кнігарню прыйшлі прапагандысты рэжыму Лукашэнкі Рыгор Азаронак і Людміла Гладкая, якія спрабавалі правакаваць Андрэя Янушкевіча абсурднымі пытаннямі пра змест кніг, а таксама скардзіліся на пераважную беларускамоўнасць асартыменту[1]. Сярод іншых правакацый, Азаронак назваў савецкага і літоўскага генерал-лейтэнанта Вінцаса Віткаўскаса, выяўленага ў адной з кніг выдавецтва, ветэранам СС[2]. Увечары таго ж дня ў кнігарню прыйшлі з ператрусам сілавікі рэжыму Лукашэнкі, былі затрыманыя дырэктар Андрэй Янушкевіч і супрацоўніца кнігарні, кніжная блогерка Настасся Карнацкая[3]. 17 траўня стала вядома, што сілавікамі былі канфіскаваныя 200 кніг, 15 выданняў нібыта «будуць аддадзеныя на экспертызу»[4]. Андрэй Янушкевіч быў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту[5]. Па заканчэнні тэрміна не выйшаў з ізалятара Акрэсціна і быў ізноў затрыманы[6], ізноў асуджаны на 10 сутак. Пасля заканчэння другога адміністрацыйнага тэрміна быў перазатрыманы, асуджаны на 8 сутак[7]. 7 чэрвеня юрысты праваабарончага цэнтра «Вясна» сумесна з Беларускім ПЭН-цэнтрам накіравалі зварот да Адмысловых дакладчыкаў і ў Працоўныя групы ААН у сувязі з пераследам выдаўца[8]. Па заканчэнні 8-суткавага арышту быў адпушчаны, з’ехаў у Польшчу.

Навуковыя інтарэсы

У сферы навуковых інтарэсаў — ваенная і сацыяльна-палітычная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага сярэдзіны XVI ст.

Творы

Кнігі

Артыкулы

Зноскі

  1. У першы ж дзень працы «Кнігаўкі» ў Мінску прыйшлі прапагандысты і сілавікі (нявызн.) (недаступная спасылка). budzma.org (17 мая 2022). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2022.
  2. Михаил Полозняков. «Вы еще не читали эту книгу, а уже делаете оценки». Перед обыском в книжном магазине туда пришли Азаренок и Гладкая(руск.) . mediazona.by (16 мая 2022).
  3. Анна Колмач. Гарри Поттер и «фашистская клоака». Как власти ищут экстремизм на книжных полках(руск.) . mediazona.by (17 мая 2022).
  4. Пасля ператрусу сілавікі затрымалі выдаўца Янушкевіча і супрацоўніцу кнігарні «Кнігаўка», забралі 200 кніг (нявызн.). nashaniva.com (17 мая 2022).
  5. Выдаўцу Андрэю Янушкевічу далі 10 сутак (нявызн.). nashaniva.com (17 мая 2022).
  6. Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў з ізалятара на Акрэсціна (нявызн.). polskieradio.pl (27 траўня 2022).
  7. Беларуская Рада Культуры (нявызн.). Беларуская Рада Культуры. Telegram (6 чэрвеня 2022).
  8. Спецдакладчыкаў ААН праінфармавалі пра адвольнае затрыманне выдаўца Янушкевіча (нявызн.). spring96.org (7 чэрвеня 2022).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі БІП — Універсітэта права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 красавіка
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выдаўцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікай Бераставіцы