wd wp Пошук:

Андрэй Мікалаевіч Тур

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тур.

Андрэй Мікалаевіч Тур (20 красавіка 1953, Ленінград, Расія — 31 мая 2016) — беларускі эканаміст, спецыяліст у галіне эканамічнай тэорыі, дзяржаўны дзеяч. Доктар эканамічных навук (1992), прафесар (1993).

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі ім. В. У. Куйбышава (планава-эканамічны факультэт, 1974; аспірантура, 1978).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (з 1978, кафедра эканамічнай тэорыі і гісторыі эканамічных вучэнняў, у 1982—1988 і 1991—1995 — загадчык кафедры), Гаванскім універсітэце (Куба; 1983—1985, выкладчык-кансультант), Міністэрстве эканомікі Рэспублікі Беларусь (1995—2011, намеснік міністра), Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2011—2013, намеснік главы), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 2013, прафесар кафедры «Эканоміка і права», з 2015 — загадчык кафедры «Бізнес-адміністраванне»).

Навуковыя інтарэсы: гісторыя эканамічных вучэнняў; фарміраванне палітыкі макраэканамічнай стабілізацыі ў пераходны перыяд; эканамічная бяспека; інавацыйна-інвестыцыйная дзейнасць.

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 31 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Намеснікі міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі БДЭУ
Катэгорыя·Дактары эканамічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 красавіка
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»